Вверх

Вы здесь

Фестываль "Магілёўская музычная вясна" - адкрыты

3 мая адкрыўся музычны фэст “Магілёўская музычная вясна”. Гэта адзін з традыцыйных музычных фэстаў рэгіёна, дзе захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне скарбы сусветнай класікі, становяцца даступнымі лепшыя дасягненні сучаснага мастацтва. Яркая і разнастайная фэставая панарама цяперашняй вясны адрозніваецца пашырэннем меж, насычанасцю праграм, навізной імёнаў і калектываў.

Упершыню на Магілёўскай сцэне выступіў аркестр рускіх народных інструментаў Белгарадскай дзяржаўнай філармоніі пад кіраваннем заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, прафесара, лаўрэата прэміі фонду "Залаты талент Расіі" Яўгена Алешнікава.

Яркае выступленне аркестра, яго насычаная арыгінальнымі нумарамі і знаходкамі канцэртная праграма не пакінула ў зале абыякавым ніводнага гледача. Аркестру доўга апладыравалі і не адпускалі са сцэны яго салістаў і галоўнага дырыжора. На канцэрце прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама В.А.Малашка, намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Е.У.Баброва і іншыя.

Са словамі віншавання па выпадку адкрыцця фестываля выступіў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра народных інструментаў імя Л.Іванова Магілёўскай абласной філармоніі М.М.Алданаў, які падзякаваў Белгарадскі аркестр за выдатнае выступленне і распавёў пра тое, што наш аркестр толькі што вярнуўся з г. Белгарада, дзе даваў сольны канцэрт і быў цяпло прыняты расійскімі гледачамі.

Фестываль "Магілёўская музычная вясна" працягваецца, на працягу ўсяго мая гледачы г. Магілёва і Магілёўскай вобласці ўбачаць выступленні вядомых салістаў і калектываў Рэспублікі Беларусь.

Людміла Мацкела

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.