Вверх

Вы здесь

Газета «Горацкі веснік» аб’явіла конкурс на лепшы верш і здымак, прысвечаны роднаму гораду ці вёсцы

Міне якіх сто ці крыху больш дзён — і Горкі будуць у цэнтры ўвагі ўсёй Беларусі. З розных абласцей і раёнаў сюды з’едуцца госці на вялікае свята краіны - “Дажынкі”. Журналісты раённай газеты «Горацкі веснік» ужо зараз думаюць над тым, якімі будуць нумары выдання, прысвечаныя гэтай падзеі. І як заўсёды, разлічваюць на дапамогу чытачоў, прапаноўваючы разам расказаць гасцям аб прыгажосці Горацкага краю, яго працавітых людзях, гасціннасці і гаспадарлівасці.

Газета аб’явіла конкурс на лепшы верш і здымак, прысвечаны роднаму гораду ці вёсцы. Работы можна даслаць у рэдакцыю любым даступным і зручным спосабам. Журналісты мяркуюць, што творы-пераможцы стануць упрыгожваннем святочных нумароў, а іх аўтары праславяцца на ўсю краіну.

Дарэчы, свой конкурс у рамках падрыхтоўкі да “Дажынак” паспелі правесці педагогі і вучні школ Горацкага раёна. На творчае спаборніцтва было прадстаўлена 40 твораў.

Па матэрыяле газеты «Горацкі веснік»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.