Вверх

Вы здесь

Каля 30 дыпломаў уручылі пераможцам раённага конкурса “Белы бусел” у Касцюковічах

У народзе кажуць: калі на радзіму вясной прылятаюць птушкі, душа спявае… І не толькі душа – спявае прырода, спяваюць дарослыя і дзеці! У культурным жыцці Касцюкоўшчыны стала традыцыйным сустракаць вясну добрай песняй. Пяты год у раёне праходзіць агляд-конкурс “Белы бусел” сярод мастацкіх калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада.

Назва фестывалю сімвалічная: творчасць самадзейных артыстаў такая ж яркая, чыстая і высокая, як вясновы палет белага бусла. Гэта мерапрыемства штогод становіцца сапраўдным святам мастацтва для жыхароў горада Касцюковічы. У дзень правядзення фестывалю людзі самых розных прафесій становяцца артыстамі, выходзяць на сцэну і атрымліваць заслужаннае прызнанне свайго таленту.

Сёлета на фестывальнай сцэне сваю творчасць прадстаўлялі калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы арганізацый, горада Касцюковічы, пераможцы мінулых фестываляў. Упершыню на феставальнай сцэне сваю творчасць прадставілі работнікі УКП “Бытпаслугі”, ДЛУ “Касцюковіцкі лясгас”.

Усяго было ўручана каля 30 Дыпломаў пераможцам у розных намінацыях: “Лепшая рэжысура”, “Лепшы ансамбль”, “Лепшыя вядучыя”, “Лепшы асобны ваканаўца”, “Лепшы творчы калектыў” і інш. Трэцяе месца ў агульным заліку паздзялілі мастацкія калектывы ДЛУ “Касцюковіцкі лясгас”, ААТ АСБ “Беларусбанк” і УКП “Бытпаслугі”. Другое месца па праву дасталося калектывам РАНС і раённага спажыўтаварыства. Лаўрэатамі фестывалю сталі работнікі УКПП “Касцюковіцкі жылкамунгас”, Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.

Старшыня журы начальнік аддзела культуры райвыканкама М.А.Тыманюк выказаў шчырую падзяку кіраўнікам прадпрыемстваў горада за актыўнае садзейнічанне ў правядзені фестываля, а таксама мастацкім кіраўнікам калектываў.

Наталля Баханава, метадыст Касцюковіцкага РЦК

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.