Вверх

Вы здесь

Клубным установам – кампетэнтныя кадры

Праблему кадравага забеспячэння ўстаноў культуры клубнага тыпу Магілёўскай вобласці асвяціў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Фёдаравіч Хмялькоў у сваім дакладзе на пасяджэнні пашыранага Савета Інстытута культуры Беларусі на тэму “Арганізацыя павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сферы культуры і кадравае забеспячэнне ўстаноў культуры ў рэгіёнах”.

Пасяджэнне Савета праходзіла 5 сакавіка ў ДУА “Інстытут культуры Беларусі” (г. Мінск) з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытута культуры Беларусі, упраўленняў культуры аблвыканкамаў, дырэктароў абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці.

А.Ф.Хмялькоў у сваім дакладзе адлюстраваў стан кадравага забеспячэння клубных устаноў вобласці і арганізацыю Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам НТ і КАР сістэмы павышэння іх прафесійнага ўзроўню на дыферэнцыраванай аснове. Ён зазначыў, што кадравае забеспячэнне было і застаецца надзённай праблемай для сістэмы клубных станоў. Пад кадравым забеспячэннем варта разумець не толькі забеспячэнне ўстаноў дырэктарамі, мастацкімі кіраўнікамі і іншымі спецыялістамі, але і іх якасную прафесійную падрыхтоўку. Таму, як падкрэсліў выступоўца, павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці клубных работнікаў з’яўляецца абавязковай умовай развіцця самой сістэмы клубных устаноў. У сувязі з гэтым абласной і рэгіянальным метадычным службам вельмі важна пабудаваць паўнавартасную комплексную сістэму павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў.

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр каардынуе і курыруе дзейнасць 490 устаноў культуры клубнага тыпу вобласці. Выступоўца зазначыў, што цэнтр бачыць сваю місію па рабоце з кадрамі ў стварэнні і забеспячэнні шматузроўневай сістэмы павышэння прафесійнага ўзроўню клубных работнікаў вобласці, заснаванай на прынцыпе дыферынцыяванага падыходу. Яна рэалізуецца на чатырох узроўнях: гарадскіх і раённых метадычных служб, абласным, рэспубліканскім і міжнародным.

Хмялькоў А.Ф. у сваім дакладзе распавёў аб праектнай дзейнасці, якая выкарыстоўваецца ў рабоце з кадрамі для павышэння іх прафесійнага ўзроўню. Быў прадстаўлены праект, накіраваны на развіццё аматарскай тэатральнай творчасці ў вобласці, асноўнай ідэяй якога стала правядзенне абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” і Дзён аматарскіх тэатраў у Магілёве.

У якасці другога прыкладу быў прадстаўлены доўгатэрміновы творча-адукацыйны праект “Чароўны куфар”, накіраваны на перадачу досведу, навыкаў і ўменняў вопытных майстроў народных промыслаў і рамёстваў спецыялістам Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, кіраўнікам гурткоў ДПМ пачынаючым майстрам Магілёўшчыны. А.Ф.Хмялькоў паведаміў пра вопыт прыцягнення да гэтай справы спецыялістаў рэспубліканскага і міжнароднага узроўняў.

Выступоўца расказаў пра сеткавае ўзаемадзеянне ўсіх сацыяльных інстытутаў вобласці, якія займаюцца павышэннем прафесійнага ўзроўню клубных работнікаў, якое абласны метадычны цэнтр забеспячвае у рамках створанай ім сістэмы работы з клубнымі работнікамі.

Дырэктар Магілёўскага АМЦ НТ і КАР А.Ф.Хмялькоў выказаў упэўненасць у тым, што скаардынаванасць дзеянняў на ўсіх узроўнях дазволіць забяспечыць якасную прафесійную падрыхтоўку спецыялістаў клубных устаноў, і гэта дазволіць ім вырашаць задачы арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, павысіць іх канкурэнтаздольнасць на рынку сацыяльных паслуг.

Вольга СЕМЧАНКА, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.