Вверх

Вы здесь

Крыніца здароўя

У клубе "Падлетак" інтэрната № 15 ААТ "Белшына" 5 сакавіка 2014 года была праведзена пазнавальная праграма аб здаровым ладзе жыцця "Крыніца здароўя", у якой удзельнікам клуба распавядалася пра здаровы лад жыцця як пра фізічны дабрабыт, пра культуру сілкавання, так і культуру эмоцыі.

У праграму было ўключана практыкаванне "Карысць і шкода эмоцый", якое паспрыяла правільнаму фармаванню і выразу эмоцый чалавека. Далей азнаёміліся з паняццем "стрэс", "ці схільны школьнік да стрэсу" і як супрацьстаяць яму.

Адказваючы на пытанні тэста "Як моцна ты схільны да стрэсу", дзеці змаглі атрымаць характарыстыку сваёй стрэсаўстойлівасці, а праз прапанаваныя жыццёвыя сітуацыі, вучыліся казаць "няма" пагібельным звычкам.

У практычнай частцы праграмы ўдзельнікі адгадвалі загадкі, прыказкі па тэме здароўя, і адлюстравалі ў сваіх малюнках сваё стаўленне да дадзенай тэмы.

Т.Ю. Блейкіс, метадыст сектара па працы сярод дзяцей ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.