Вверх

Вы здесь

«Лепшая хатка для птушак» – конкурс сярод студэнтаў Магілеўскага агралесатэхнічнага каледжа

У Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы штогод арганізуюць не зусім звычайны конкурс – на лепшую хатку для птушак. Шпакоўні майструюць у кожнай вучэбнай групе, пры гэтым прытрымліваюцца неабходных параметраў, а яшчэ – праяўляюць фантазію і творчы падыход.

Конкурс праходзіць пад эгідай маладзёжнага грамадскага аб’яднання БРСМ і прымеркаваны не толькі да Дня птушак, які будзем адзначаць 1 красавіка, але і ўвогуле да масавага прылёту пярнатых.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар каледжа Георгі Маліноўскі ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ганаровымі граматамі. А потым змайстраваныя шпакоўні былі прыладжаны на дрэвы на тэрыторыі вучэбнай установы і ў заасадзе.

“Прыдняпроўская ніва”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.