Вверх

Вы здесь

Магілёўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка – і Ты!”

Рэспубліканская акцыя “Прафілактыка – і Ты!” праходзіла ў Беларусі з 14 па 15 снежня. Яе асноўныя мэты – павышэнне культурнага ўзроўню насельніцтва, фарміраванне законапаслухмяных паводзін, прывіццё норм здаровага ладу жыцця, духоўных і маральных каштоўнасцяў, у тым ліку у дзяцей і моладзі, мінімізацыя п’янства і алкагалізму шляхам забеспячэння максімальнай працоўнай і вучэбнай занятасці, арганізацыя актыўнага адпачынку ў вольны час.

У рамках акцыі ва ўстановах культуры клубнага тыпу ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці было праведзена каля 400 мерапрыемстваў па прафілактыцы шкодных звычак і асацыяльных паводзін. Спартыўныя і культурна-спартыўныя мерапрыемствы, спартландыі, спартыўныя святы ладзіліся ў Крычаўскім і Горацкім раёнах: “Выбірай спорт”! Выбірай здароўе!”, “Планета здароўя”, “Будзь здаровы, расці вялікі!” і інш. У клубных установах Горацкага, Мсціслаўскага, Чавускага, Чэрыкаўскага раёнаў прайшлі забаўляльныя, пазнавальныя, гульнявыя праграмы і ролевыя гульні: “Куды вядзе кропля алкаголю”, “Мы выбіраем жыццё па закону”, “Нязнайка ў царстве здароўя” і інш. У становамі культуры клубнага тыпу Магілёўшчыны былі арганізаваны тэматычныя вечары вечары адпачынку, тэматычныя дыска-праграмы “Здаровая моладзь – здаровая нацыя”, “Моладзь супраць…”, “Курэнне – зло”, “Формула здароўя”, “Твае правы і абавязкі”, “Мы за цвярозы лад жыцця” і г.д. Таксама былі арганізаваны гутаркі, інфармацыі, інфармацыйныя гадзіны, урокі здароўя.

Адно з такіх цікавых мерапрыемстваў у рамках Рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка – і Ты!” ладзілася 15 снежня ў раённым Доме культуры г. Клічава. Гэта была тэатралізаваная агітацыйна-выхаваўчая праграма па прафілактыцы шкодных звычак “Наш выбар – здаровы, актыўны і творчы лад жыцця” з творчымі прэзентацыямі ўдзельнікаў клубных фарміраванняў РДК.

З прызентацыяй і выставай творчых работ метадыстаў-майстроў пазнаёміла дырэктар раённага Дома раместваў Лізавета Кавалёва. Цікавую выставу і майстар-клас падрыхтавала кіраўнік дзіцячага гуртка “Мастацтва выцінанкі” Ганна Коўрык. Яскравымі і запамінальнымі былі выступленні тэатральнага калектыву “Надзея” (кіраўнік Тамара Астроўская) з урыўкам п’есы А.Дударава “Парог”, дзіцячага тэатральнага калектыву “Расінка” (кіраўнік Алена Акуліч) з тэатралізаванай праграмай “Сямейны партрэт”. Шчырымі апладысментамі сустракалі гледачы выступленне дзіцячага вакальнага ансамбля “Беларусінкі” і вакальна-эстраднай студыі “Мелодыя” (кіраўнік Ірына Вароніч). Гледачы атрымалі шмат карыснай інфармацыі ад загадчыцы аддзела абслуговання цэнтаральнай бібліятэкі Ларысы Андрыеўскай, якая падрыхтавала прызентацыю кніжна-элюстратыўнай выставы “Алкаголь і жыццё – несумяшчальныя”.

В.А.Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы,

Т.Ц.Астроўская, намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.