Вверх

Вы здесь

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр занесены на Дошку гонару

Па выніках працы за 2011 год калектыў Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы занесены на абласную Дошку гонару.

30 красавіка ў Палацы культуры вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Святу працы, у рамках якога праходзіла цырымонія ўручэння лепшым прадпрыемствам і спецыялістам вобласці па выніках мінулага года пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару з удзелам старшыні аблвыканкама Рудніка П.М. Пасведчанне з рук кіраўніка вобласці атрымаў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Хмялькоў А.Ф. за дасягненні калектыву дадзенай установы культуры ў сацыяльнай сферы.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.