Вверх

Вы здесь

Майстры з Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце-конкурсе ганчарства “Мелодыі гліны”

12 мая ў музейным комплексе старадаўніх рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” праходзіла 2-е Рэспубліканскае свята-конкурс ганчарства “Мелодыі гліны”. У ім прынялі ўдзел ганчары і керамісты з усёй Беларусі, у тым ліку з Магілёўшчыны: бабруйскія майстры Ю.І.Боўда, В.І.Боўда А.В.Арлоў і магілёўская керамістка Н.А.Русіян.

Народны майстар Юрый Боўда прадставіў на конкурс посуд, выраблены на ганчарным крузе з выкарыстаннем традыцыйных форм: гляк, слоік, гарлач, гаршок, макацёр. Наталля Русіян вырабіла гліняныя музычныя інструменты – акарыны, сярод якіх былі аздобленыя пры дапамозе тэхналогіі задымлення. Абодва майстры атрымалі Дыпломы І ступені, а астатнія прадстаўнікі нашай вобласці – дыпломы за ўдзел у конкурсе.

В.А.Семчанка,
вядучы рэдактар
Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра
народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.