Вверх

Вы здесь

Маладыя керамісты Магілёўшчыны прадставiлi свае работы на семінары-практыкуме “Аб развіцці керамікі ў Магілёўскай вобласці”

Другі па ліку семінар-практыкум “Аб развіцці керамікі ў Магілёўскай вобласці” праходзіў у сярэдзіне верасня бягучага года на базе Глушанскага Цэнтра народных рамёстваў Бабруйскага раёна. Падчас семінара-практыкума Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам НТ і КАР быў абвешчаны конкурс самадзейных майстроў па кераміцы. Пачынаючыя ганчары і керамісты вобласці прадставілі на суд журы свае работы на тэму “Восеньскі матыў”.

На прыканцы кастрычніка журы вызначыла пераможцаў у розных намінацыях:

у намінацыі «Лепшы майстар ганчарнага круга»:

1-е месца – Котаў А.У. (Клімавіцкі раён)

2-е месца – Боўда В.І. (Бабруйскі раён)

3-е месца – Жарнасек В.А. (Асіповіцкі раён)

у намінацыі «Лепшы майстар дробнай пластыкі»:

1-е месца – Арлоў А.В. (Бабруйскі раён)

2-е месца – Жыркевіч Н.А. (Чавускі раён)

3-е месца – Пятруша А.Г., Сажына С.П. (Клічаўскі раён)

у намінацыі «Лепшы майстар па апрацоўцы гліняных вырабаў»:

1-е месца – Рагоўская Н.С. (Хоцімскі раён)

2-е месца – Дамарацкі А.М.(Горацкі раён)

3-е месца – Ярачэнка У.М.(Крычаўскі раён)

Віншуем пераможцаў конкурса і зычым ім плёну ў іх творчай дзейнасці і ў справе адраджэння, захавання і развіцця традыцый ганчарства і керамікі!Натхнення і поспехаў!

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.