Вверх

Вы здесь

На Магілёўшчыне праходзіў абласны конкурс “У далонях маёй Беларусі”

З пачатку восені на Магілёўшчыне праходзіў абласны конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”. Ён праводзіўся ў тры этапы: спачатку былі дабраны лепшыя аматарскія тэатральныя калектывы на ўзроўні гарадоў і раёнаў, потым цягам усяго кастрычніка праходзілі конкурсныя прагляды занальнага этапу конкурса на базе ўстаноў Бялыніцкага і Чэрыкаўскага раёнаў, Магілёва і Бабруйска. А 1 лістапада журы абвесціла пераможцаў абласнога конкурсу ў сямі намінацыях.

1-е месца ў намінацыі “Лепшая тэатральная пастаноўка” было прысуджана літаратурна-музычнай кампазіцыі паводле рамана І.Мележа “Людзі на балоце” народнага тэатра юнага гледача аддзела культуры Бялыніцкага райвыканкама (рэжысёр Білык З.І.).

У намінацыі “Самы яркі акцёрскі ансамбль” месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца – народны аматарскі тэатральны калектыў “Прамень” аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама (рэжысёр Паседзька Т.В.) у спектаклі “Сабралася бедна басота” аўтара А.Аляксандрына па матывах беларускага фальклору;

2-е месца – тэатральны калектыў “Надзея” раённага Дома культуры аддзела культуры Клічаўскага райвыканкама (рэжысёр Астроўская Т.Ц.) у спектаклі “Вечар” паводле п’есы А.Дударава;

3-е месца – тэатральны калектыў раённага Цэнтра культуры аддзела культуры Быхаўскага райвыканкама ў тэатральнай пастаноўцы “За дождж” паводле твора Я.Коласа.

Таксама журы вызначыла лепшых ў наступных намінацыях:

- у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”:

1-е месца – Скудны К.І., выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі “Збянтэжаны Саўка” аматарскага тэатральнага калектыву Мышкавіцкага сельскага Дома культуры аддзела культуры Кіраўскага раёна;

2-е месца – Загароўскі А.Л., выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі “Выканаўца жаданняў” народнага тэатра “Валянцін” Цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама;

3-е месца – Шапялевіч С.В., выканаўца ролі Чорта ў спектаклі “Чорт і баба” тэатральнага калектыву “Авацыя” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці аддзела культуры Мсціслаўскага райвыканкама;

- у намінацыі “Лепшая жаночая роля”:

1-е месца – Кацялёва І.А., выканаўца галоўнай ролі ў спектаклі “Зорка над дахам” народнага тэатра раённага Цэнтра культуры Краснапольскага райвыканкама;

2-е месца – Турманава Т.М., выканаўца галоўнай ролі ў тэатральнай пастаноўцы “Жыць не тужыць” Аўсянкаўскага сельскага Дома культуры аддзела культуры Горацкага райвыканкама;

3-е месца – Самусь Н.В. выканаўца ролі Рэпкі ў спектаклі “Як казкі пераблыталіся” маладзёжнага тэатра эстрадных мініяцюр “Кампанія” Арэхаўскага сельскага Дома культуры аддзела культуры Клічаўскага райвыканкама;

- у намінацыі “Тэатральная надзея Магілёўшчыны”:

1-е месца – народны тэатр эстрадных мініяцюр “Штрых” раённага Дома культуры аддзела культуры Шклоўскага райвыканкама (рэжысёр Нейман Д.У.);

2-е месца – дзіцячы ўзорны лялечны тэатр “Паўлінка” Рэдкарожскага сельскага Дома культуры аддзела культуры Бабруйскага райвыканкама (рэжысёр Кірыенка А.В.);

3-е месца – узорны тэатр лялек “Вясёлка” раённай дзіцячай бібліятэкі аддзела культуры Чэрыкаўскага райвыканкама (рэжысёр Куруленка В.І.);

- у намінацыі “Самы яркі дэбют”:

1-е месца – народны тэатр раённага Цэнтра культуры аддзела культуры Краснапольскага райвыканкама (рэжысёр Шаўлякоў П.А.) за спектакль “Зорка над дахам”;

2-е месца – маладзёжны тэатр мініяцюр “Імпульс” маладзёжнага цэнтра “Юнацтва” аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама (рэжысёр Казлова С.Э.) за спектакль “Квак Несквік”;

- у намінацыі “Лепшая эпізадычная роля”:

1-е месца – Мінава Т.Р., выканаўца ролі Свацці ў спектаклі “Ветрагоны” паводле п’есы В.Галубка народнага аматарскага тэатра “Надзея” раённага Цэнтра культуры аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама;

2-е месца – Паседзька Т.В., выканаўца ролі Лёксы ў спектаклі “Сабралася бедна басота” народнага аматарскага тэатральнага калектыву “Прамень” аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама.

А яшчэ арагнізатары конкурсу падрыхтавалі адмысловы сюрпрыз для магілёўскай публікі. Напрыканцы лістапада пройдзе Тэатральны тыдзень, у межах якога лепшыя аматарскія тэатральныя калектывы вобласці – пераможцы абласнога конкурсу – выступяць са сваімі пастаноўкамі ў канцэртнай зале “Магілёў” (вул.Першамайская, 10).

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.