Вверх

Вы здесь

На святах “Александрыя збірае сяброў” і “Дажынкі-2012” плануюць зрабіць акцэнт на аўтэнтычных абрадах і рэгіянальных традыцыях

Зрабіць акцэнт на аўтэнтычных абрадах і рэгіянальных традыцыях падчас правядзення рэспубліканскіх святаў “Александрыя збірае сяброў” і “Дажынкі-2012”. Такая прапанова прагучала на абласным семінары-практыкуме, што прайшоў на базе абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Акрамя таго, на фестывалях запланавана прэзентацыя гульнёвых праграм, якія падрыхтуюць усе раёны Магілёўшчыны. Агульная тэматыка ўжо вызначана: “Александрыйскі кірмаш. Купалле” і “Восеньскі кірмаш. Дажынкі”. Па выніках мерапрыемстваў журы абласнога конкурсу майстэрства вядучых гульнёвых праграм вызначыць лепшых культарганізатараў вобласці і пераможцаў сярод прадстаўленых забаў па розных намінацыях.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.