Вверх

Вы здесь

На святах “Александрыя збірае сяброў” і “Дажынкі-2012” плануюць зрабіць акцэнт на аўтэнтычных абрадах і рэгіянальных традыцыях

26 студзеня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы прайшоў абласны семінар-практыкум для культарганізатараў клубных устаноў па тэме “Методыка арганізацыі і правядзення гульнёвых, забаўляльных і пазнавальных праграм у клубных установах для розных груп насельніцтва”.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскіх святаў “Александрыя збірае сяброў” і “Дажынкі-2012”. Першае з іх традыцыйна ладзіцца на Шклоўшчыне ў аграгарадку Александрыя, другое сёлета пройдзе ў Горках.

Спецыялісты абласнога метадычнага цэнтра падзяліліся з удзельнікамі семінара-практыкума вопытам арагнізацыі і правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, далі канкрэтныя парады па ўдзеле ў названых святах рэспубліканскага маштабу. У прыватнасці, на святах усе раёны Магілёўшчыны будуць прэзентаваць гульнёвыя праграмы. Агульная тэматыка ўжо вызначана: “Александрыйскі кірмаш. Купалле” і “Восеньскі кірмаш. Дажынкі”. Культарганізатарам прапанавана зрабіць акцэнт на аўтэнтычных абрадах, рэгіянальных традыцыях. Таксама могуць быць задзейнічаны аўтэнтычныя творчыя калектывы – пераможцы конкурсу этнаграфіі і фальклору, які праводзіўся на Магілёўшчыне ў 2011 г.

Прадстаўленыя падчас святаў “Александрыя збірае сяброў” і “Дажынкі-2012” гульнёвыя праграмы будзе ацэньваць журы абласнога конкурсу майстэрства вядучых гульнёвых праграм. Такім чынам будуць вызначаны лепшыя культарганізатары вобласці і лепшыя гульнёвыя праграмы ў розных намінацыях.

Таксама на семінары-практыкуме былі разгледжаны такія пытанні, як методыка арганізацыі работы клубнай установы з рознымі ўзроставымі і сацыяльнымі катэгорыямі насельніцтва, патрабаванні да сучаснага забаўляльнага мерапрыемства, методыка складання і драматургія сюжэтна-гульнявых праграм, сучасныя інавацыйныя тэхналогіі па арганізацыі работы клубных фарміраванняў і аматарскіх аб’яднанняў і інш. Былі праведзены кансультацыі і практычныя заняткі па названых тэмах. Апроч таго, удзельнікі семінара мелі магчымасць азнаёміцца з разнастайнай сцэнарна-метадычнай літаратурай, выдадзенай абласным метадычным цэнтрам, і набыць неабходныя для працы выданні.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.