Вверх

Вы здесь

Падведзены вынікі конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў “Адкрыты ўрок – 2012”

Падведзены вынікі конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў “Адкрыты ўрок – 2012”.

Першы быў праведзены выданнем “Настаўніцкая газета” ў 2003 годзе, з таго часу конкурс заняў годнае месца сярод рэспубліканскіх конкурсаў педагагічнага майстэрства.

Ў гэтым годзе на суд журы было даслана больш за 600 урокаў, распрацаваных настаўнікамі з розных куткоў нашай краіны. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: ацэньваліся урокі па прадметах гуманітарнага, фізіка-матэматычнага, прыродазнаўчага цыкла або факультатыўныя заняткі па замежнай мове. Ў выніку атрымалася 13 пераможцаў.

Настаўнікам з Магілеўскай вобласці не было роўных ў намінацыі “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку”. З трох пераможцаў – двое з нашага рэгіену. Ўладальнікам гран-пры прадметным журы абраны настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ленінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “дзіцячы сад-сярэдняя школа” Бабруйскага раена Сяргей Герасімовіч. Урок Сяргея Міхайлавіча на тэму ”Пачатак выкарыстання металу на беларускіх землях” атрымаўся яркім, дынамічным і насычаным. Былі прадстаўлены разнастайныя формы, метады і прыемы, якія спрыялі павышэнню вучнеўскай матывацыі, павышалі іх працаздольнасць. Настаўнік наглядна прадэманстраваў, што суместная дзейнасць педагога і класса – працэс вельмі пленны.

Наталля Шчарбачэня, настаўніца сярэдняй школы №2 Асіповіч, з урокам па дысцыпліне “Сусветная гісторыя” таксама прызнана журы пераможцам. Асноўны прынцып, якога яна прытрымліваецца ў рабоце – “Навучаючы – развівай”. Настаўніца дае магчымасць сваім выхаванцам свабодна выказваць думкі наконт той ці іншай тэмы, без боязі памыліцца і быць выпраўленым педагогам. Абмен меркаваннямі садзейнічае выпрацоўцы ідэй, якія часта з’яўляюцца нечаканымі і прадукцыйнымі, з’яўленню цікавых пытанняў, пошуку адказаў, якія стымулююць да вывучэння новага матэрыялу.

По материалам издания “Настаўніцкая газета”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.