Вверх

Вы здесь

Першае зерне новага ўраджаю выдаў з бункера свайго камбайна механізатар ЗАТ “Палыкавіцкае” Аляксандр Васільеў

Першае зерне новага ўраджаю выдаў з бункера свайго камбайна механізатар ЗАТ “Палыкавіцкае” Аляксандр Васільеў у панядзелак 18 ліпеня 2011 года. Менавіта ў гэты дзень тут вывелі камбайны на тры розныя ўчасткі азімай пшаніцы і, як патлумачыў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Гардзіеўскі, такім чынам вырашылі праверыць гатоўнасць тэхнікі да аснаўной уборкі, а таксама абжаць ускрайкі палёў і паглядзець, якая спеласць зерня. На выгляд і на зуб вільготнасць яго 25-30 працэнтаў, канстатаваў тэхнолаг палёў, а пасля таго, як першая тона зерня апынулася ў кузаве аўтамабіля, з дапамогай спецыяльнага прыбора зрабіў кантрольны замер. На экране з’явілася лічба 26,5 працэнта.

-- Пачынаць масавую ўборку зерневых яшчэ рана, аднак і расседжвацца не варта, -- адзначыў Гардзіеўскі, -- бо нам сёлета неабходна ўбраць больш за тысячу гектараў пшаніцы, трыцікале, жыта, ячменя, аўса. І гэта пры наяўнасці 6 збожжаўборачных камбайнаў. Да таго ж трэба абкатаць і зернесушыльную гаспадарку, выявіць і ўхіліць недахопы і сустрэць масавую ўборку ў поўнай гатоўнасці.

мінулых гадоў, а калі ўсё ўбяром без страт і давядзём да ладу, тады і падлічым, колькі атрымалася на кожны гектар пасеваў у амбарным весе, бо як кажуць, ураджай не той, што на полі, а той, што ў свірне.

І з гэтым нельга не пагадзіцца.

”Ударны фронт”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.