Вверх

Вы здесь

Першы тур гарадскога агляду-конкурсу тэматычных праграм "Перамогу памятае Беларусь" адбыўся ў Бабруйску

Адбыўся першы тур гарадскога агляду-конкурсу тэматычных праграм "Перамогу памятае Беларусь" сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Бабруйску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Агляд-конкурс праводзіцца з лістапада 2013 года па чэрвень 2014 года па 3 групам і завершыцца выніковым гала-канцэртам з узнагароджаннем. У першай групе ўдзельнічаюць прадпрыемствы, арганізацыі і грамадскія арганізацыі раёнаў горада; у другой - вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы горада; у трэцяй - установы культуры, адукацыі, цэнтры дадатковай адукацыі, у якіх працуюць творчыя калектывы на пастаяннай аснове. Мэтай агляду-конкурсу з'яўляецца развіццё і захаванне патрыятычных традыцый сярод насельніцтва горада; стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання моладзі; актыўнае садзейнічанне захаванню памяці пра гераічныя падзеі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны праз захаванне духоўнай спадчыны старэйшага пакалення.

20 сакавіка 2014 года ў канцэртнай зале ДУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска” свае конкурсныя тэматычныя праграмы паказалі прадстаўнікі 1 групы - установы і арганізацыі Першамайскага раёна.

Канцэртная праграма творчага калектыва ААТ "Белшына" складалася з песень ваенных гадоў і песень сённяшняга дня, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Працягласць праграмы канкурсантаў была 55 хвіліны.

УАЗ "Бабруйская гарадская паліклініка № 3" прадставіла літаратурна-музычную кампазіцыю "Памяць", у якой былі прадстаўлены фрагменты з жыцця блакаднага Ленінграда і воінаў-герояў, у гонар якіх названы вуліцы горада Бабруйска. Рэжысёрскае рашэнне, адлюстраванне тэматыкі, выканальніцкі ўзровень, сцэнічная культура, жанравая разнастайнасць і масавасць былі прадстаўлены ў 30-хвіліннай праграме.

Народны фальклорны калектыў "Квецень" Унітарнага прадпрыемства "Кантакт-Бабруйск" ГА "БЕЛТІЗ" прадставіў літаратурна-музычную кампазіцыю "Памяць са слязамі на вачах", дзе прагучалі вершы і песні ваенных гадоў, якія адлюстроўвалі гераічныя старонкі народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на фізічныя абмежаванні, удзельнікі народнага фальклорнага калектыву "Квецень" на высокім ўзроўні прадэманстравалі свае музычныя і мастацкія здольнасці.

Салісты РУП "Магілеўэнерга" філіяла Бабруйскія цеплавыя сеткі расчынілі тэматыку адборачнага тура, выканаўшы ваенныя песні.

Ваенная тэматыка, ратны подзвіг, праявы вышэйшых чалавечых якасцяў у найскладаных выпрабаваннях, якімі напоўнена драматычная гісторыя перамогі Беларусі, знайшлі адлюстраванне ў тэматычных праграмах канкурсантаў, якія адлюстроўваюць лепшыя традыцыі і ідэалы беларускага народа і расчыняюць яго духоўную спадчыну.

Наталля Чорная, загадчык арганізацыйна метадычным аддзелам ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"

Фота Сяргея Грэбяневіча

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.