Вверх

Вы здесь

“Раскіданае гняздо”

Республиканский театр белорусской драматургии
Я. Купала
“Раскіданае гняздо”
2 ч. 20 мин.
(народная трагедыя ў 2-х дзеях)
 
Сёлета споўнілася 100 гадоў драматычнаму твору “Раскіданае гняздо” вялікага беларускага песняра Янкі Купалы.Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў у сваёй новай пастаноўцы задаецца пытаннем: што і як змянілася праз стагоддзе ў самасвядомасці беларусаў.
 
Падзеі п’есы рэжысёр пераносіць у нашу рэчаіснасць. У цэнтры ўвагі трагедыя звычайнай сям’і, вымушанай шукаць выйсця са складанага становішча – пакінуць сваё жыллё, бо яно належыць іншаму чалавеку. Гонар і асэнсаванне таго, што ў роднай хаце пражыло не адно пакаленне продкаў, не дазваляюць жыхарам сысці.
 
Амаль усе героі мараць пра новае шчаслівае жыццё. Для Сымона – гэта агульная справядлівасць і праца на ўласнай зямлі, для Марылі – лагоднасць і спакой у сям’і, для Зоські – гэта казачная краіна з квітнеючымі райскімі садамі, для Данілкі – магчымасць радаваць людзей граннем на скрыпачцы. Сям’я вымушана шукаць выйсця са складанага становішча, у якім апынулася пасля адмовы Паніча аддаць у арэнду зямлю на новы тэрмін, што прывяло да самагубства гаспадара.
 
Застаўшыся на папялішчы, героі пачынаюць паводзіць сябе згодна сваім уяўленням пра будучае шчаслівае жыццё – бацька, не стрымаўшы, гіне; дачка трызніць у сне і на яве маладым чалавекам, вінаватым ва ўсіх нягодах, і, у рэшце рэшт, вар’яцее; сын, не знаходзячы сабе месца, ідзе помсціць. Кожны герой абраў свой уласны шлях, і некалі вялікая сям’я распалася.
Мара аб лепшай долі, пошук свайго месца, шчасця ў жыцці ад веку ў век уласціва людзям, якія не жадаюць проста скарыцца выпрабаванням лёсу. Ці гатоў ты стаць дастойным нашчадкам нашых славутых продкаў?
 
Пастаноўка драмы “Раскіданае гняздо”, яе сцэнічнае адлюстраванне – гэта не перапісанне купалаўскага тэксту,а новае прачытанне п’есы, чарговы доказ бліскучага драматычнага таленту аўтара і магчымасць сказаць гледачам словамі класіка важныя і каштоўныя сучаснаму чалавеку ісціны.
 
Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.