Вверх

Вы здесь

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Сябруем з Законам” прашла на Магілёўшчыне

З 19 сакавіка па 1 красавіка ў вобласці прайшлі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам”. Мэты акцыі – фарміраванне ў дзяцей і моладзі свядомых законапаслухмяных паводзін, здаровага ладу жыцця, прывіццё ім духоўных і маральных каштоўнасцяў.

3 сакавіка ў дыска-зале ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска” сектарам па рабоце з дзецьмі была арганізавана дыска-акцыя для старшакласнікаў “Юнацтва без наркотыкаў і алкаголю” ў рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі.

Былі запрошаны навучэнцы 7-9 класаў гімназіі №1 і СШ №30, якія прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах, а таксама ў анкетаванні “Мы супраць наркотыкаў”. Мерапрыемства праходзіла ў сяброўскай абстаноўцы, было даволі цікавым і пазнавальным, а завершылася яно дыскатэкай.

“Знайдзі сябе” – дыска-акцыя пад такой назвай прайшла 24 сакавіка ў Слаўгарадскім РЦК і НТ ў рамках Рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам”.

Вядучы праграмы разам з дзецьмі высвятляў, што такое права і прававая культура. Для гэтага выкарыстоўваліся разнастайныя гульні і конкурсы: “Аўкцыён правапарушэнняў”, “Карыслівыя злачынствы”, “Абставіны здзяйснення злачынства”.

Варта сказаць, што прысутныя ў зале вельмі адказна падыйшлі да гэтай тэмы. Яны даведаліся яшчэ болей аб прававым выхаванні, правах і абавязках, якія кожны з нас мусіць ведаць і выконваць. Трэба памятаць, што наша жыццё, здароўе, дабрабыт, грамадскі парадак знаходзяцца ў нашых жа руках. Менавіта таму паважлівае стаўленне не толькі да сваіх, але і чужых правоў – залог мірнага і шчаслівага жыцця.

Спецыялістамі Чэрыкаўскага раённага Дома культуры на базе раённай бібліятэкі было праведзена пасяджэнне круглага стала на тэму “Кажучы наркотыкам “не”, ты кажаш здароўю “так”!”.

На сустрэчу былі запрошаны: інспектар-валеолаг РЦГіЭ Мінчанка Алена Аляксандраўна, фельчар-валеолаг ЦРБ Жураўлёва Людміла Васільеўна, навучэнцы школ і ГПЛ № 11, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У працэсе мерапрыемства быў праведзены конкурс плакатаў на тэму “Мы супраць наркотыкаў”, а таксама віктарына “Каб наркотыкі нас не руйнавалі, пра іх трэба ведаць ўсё”. Работнікі бібліятэкі прадставілі агляд літаратуры па дадзенай тэме і паказалі відэаролік.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.