Вверх

Вы здесь

Са святам Вялікадня!

Дарагія браты і сестры!

«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос». Так сказаў жанчынам, якія шукалі ў магіле цела Езуса, Божы пасланец у белым адзенні.

У гэтую святую ноч евангеліст звяртаецца да нас з такімі ж словамі: Езус — гэта не асоба з мінулага. Ён жыве і ідзе парад намі. Ён кліча нас, каб мы ішлі за Ӏм, жывым, і знайшлі нашу ўласную дарогу жыцця. На Вялікдзень мы радуемся, таму што Хрыстос не застаўся ў магіле, а Ягонае цела не крануў тлен. Езус належыць свету жывых, а не памерлых...

3-за любові да людзей Езус Хрыстос дазволіў прыбіць Сябе да крыжа, і менавіта так Ён знішчыў смерць, бо ў Ӏм была поўня жыцця. Ён быў настолькі аб'яднаны з незнішчальным жыццём, што, прайшоўшы праз смерць, жыццё расквітнела нанова. Ягоная смерць была актам любові, бо Ён прыняў яе дабравольна. Ягонае адзінства з Богам у першую чаргу складалася з адзінства 3 Божай любоўю, а гэта любоў з'яўляецца вельмі вялікай сілай супраць смерці, бо яна мацнейшая за смерць. Уваскрасенне стала выбухам святла, выбухам любові, які разарваў непадзельнае да гэтага часу спляценне «памірай і не спадзявайся». 3 яго пачалося новае вымярэнне існавання — жыццё, да якога пасля перамянення далучылася і матэрыя, 3 якога нараджаецца новы свет.

«Я жыву, і вы жыць будзеце», — кажа Езус у Евангеллі св. Яна сваім вучням, а значыць нам. Мы самі ад сябе і самі ў сабе не маем вечнага жыцця I блаславёнай неўміручасці. Мы можам атрымаць іх толькі праз сувязь — дзякуючы экзістэнцыйнай камуніі з Тым, хто ёсць Праўда і Любоў, з Тым, хто вечны, з самім Богам.

Запросім да сябе Уваскрослага Езуса, даверым Яму нашы сем'і, нашы штодзённыя справы і клопаты. Няхай такім будзе плод нашай Пасхі. Усялякіх Божых ласк, моцы з вышыні, а перадусім з мёртвых паўстання нас саміх да новага жыцця.

3 малітвай і памяццю

кс. Рамам ФАКСӀНСКӀ, пробашч парафіі Унебаўзяцця НПМ у Магілёве.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.