Вверх

Вы здесь

Сакрэты тэхнікі стварэння карцін на ткацкім станку і вязання карункаў кручком раскроюць у Магілёве

Тэхнікай стварэння карцін на ткацкім станку і сакрэтамі вязання карункаў кручком падзеліцца сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Алена Саўчанка. Гэта апошняе сёлетняе мерапрыемства праекта «Чароўны куфар», які мае мэту захавання і развіцця традыцыйных відаў рамёстваў на Магілёўшчыне.

Двухдзённы семінар–практыкум пройдзе ў абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці (вул. Першамайская, д. 10) 29-30 лістапада. Запрашаюцца на яго выкладчыкі школ, кіраўнікі гурткоў устаноў культуры і ўсе зацікаўленыя. Пачатак а 10 гадзіне.

tv2.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.