Вверх

Вы здесь

Школа вядучых у Асіповіцкім раёне: дыска-праграмы для дзяцей

Чарговыя заняткі школы абласной школы вядучых дыскатэчных мерапрыемстваў прайшлі на базе Вязьеўскага СДК Асіповіцкага раёна 26 красавіка. Яны былі прысвечаны арганізацыі і правядзенню дыска-праграм для дзіцячай аўдыторыі. Навучальныя заняткі для дзі-джэяў, эм-сі і спецыялістаў па дасугавай дзейнасці раённых метадычных служб Магілёўшчыны праводзілі спецыялісты Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, метадычнай службы Асіповіцкага раёна.

Вядучы метадыст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці С.П.Сарока правяла кансультацыю па рабоце дыска-клубаў і правядзенню дыскатэк для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту ў перыяд летніх канікул. Вопытам работы дыска-клуба “Ровесник” сельскага Сасноўскага сельскага клуба ў аздараўленчых і школьных лагерах падзялілася загадчыца клуба Л.А.Шаржановіч. Адбыўся прагляд паказальнай міні-праграмы дзіцячай тэматычнай дыскатэкі “Правильно питайся, едой не увлекайся” для дзяцей 5-7 год.

Дыска-клуб Вязьеўскага СДК “Хит-момент” прадставіў паказальную дыска-праграму “Каралеўства Шаралят”, якая была прагледжана і абмяркована ўдзельнікамі заняткаў. Кіраўнікі дыскаклубаў раёнаў Магілёўшчыны правялі прэзентацыю творчых праектаў дыска-клубаў вобласці па арганізацыі і правядзенню дыскатэк для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту ў санаторна-аздараўленчых лагерах. Дыска-клуб Глускага раёна прадставіў дыска-праграму “Вясёлае падарожжа”, Кіраўскага раёна – дыска-праграму для летніх лагераў “Пірацкая вечарынка”, Клічаўскага раёна – дыска-праграму “Эх, яблычак”. Дыска-клуб “Рытм” Варатынскага СК Бабруйскага раёна прэзентаваў дыска-праграму “Служба добрага настрою”, а дыска-клуб Палаца мастацтваў г. Бабруйска – праграму “ДЕТСКОтека”.

Методыка падрыхтоўкі і правядзення дыска-праграм з дзіцячай аўдыторыяй, падбор музычнага рэпертуару і іншыя пытанні абмяркоўваліся на круглым стале “Дыска-клуб як адна з форм арганізацыі работы з дзецьмі малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту ў аздараўленчых лагерах”.

Таксама ў рамках навучальных занятках ладзіліся практычныя заняткі па гульнёвых праграмах для дзяцей, была арганізавана выстава інфармацыйна-метадычных распрацовак па тэматыцы заняткаў.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.