Вверх

Вы здесь

Тэрмін прыёма заявак на ўдзел у адборачных турах міжнародных музычных конкурсаў «Віцебск» працягнуты да 22 сакавіка

Да 22 сакавіка адкрыты прыём заявак на ўдзел у адборачных турах да міжнародных конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», якія праводзяцца ў рамках ХХII фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У адборачным туры да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" прымаюць удзел выканаўцы эстраднай песні ва ўзросце ад 18 гадоў да 31 года ўключна, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і паспяхова заявілі пра сябе як удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У адборачным туры да Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» прымаюць удзел дзеці ад 7 да 12 гадоў, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў і паспяхова заявілі пра сябе як удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Заяўкі накіроўваюцца ў дзяржаўную ўстанову «Цэнтр культуры «Віцебск», аддзел міжнароднага супрацоўніцтва, (210026, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь, вул. Маякоўскага, 1, тэл.: +375-212 364-437; +375-212 373-340; факс: +375-212 374-949) каштоўнай бандэроллю, з паметкай у залежнасці: «Адборачны тур конкурсу «Віцебск» (дарослыя)» або «Адборачны тур конкурсу «Віцебск» (дзеці)».

Інструкцыя аб правядзенні адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» размешчана на сайтах фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» і Міністэрства культуры.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.