Вверх

Вы здесь

Творчасць ансамбля "Паршынскія Зоры" унесена ў дзяржаўны спіс аб’ектаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі

Творчасць народнага ансамбля "Паршынскія Зоры" Горацкага раёна ўнесена ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У гэты спіс былі ўключаны хрэсьбінныя і вясельныя песенныя цыклы калектыва на чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Жыхаркі вёскі Паршына аб’ядналіся ў калектыў больш за 25 гадоў таму. Гэты юбілей “Паршынскія Зоры” адсвяткавалі летась, прэзентаваўшы сваю творчасць шматлікім аматарам традыцыйнага аўтэнтычнага фальклору. Рэпертуар ансамбля сапраўды ўражвае: на працягу дзесяцігоддзяў яго удзельніцы рупліва збіралі і назапашвалі традыцыйныя спевы свайго краю. Абрадавыя, хрэсьбінныя, вясельныя песні — усіх не пералічыць. На працягу стагоддзяў яны гучалі на іх роднай зямлі ў выкананні продкаў.

І сёння свой вопыт выканаўцы народных песень перадаюць маладым паршынцам. У ансамбля ўжо ёсць два калектывы-“спадарожнікі”: “Суседкі” і “Зорачкі”, якія таксама спецыялізуюцца на фальклоры. Цікавяцца творчасцю калектыва і навукоўцы. Бо свой ўнікальны песенны рэпертуар спявачкі выконваюць на ўнікальным шматгалоссі.

Асаблівай адметнасцю такога спявання, як сцвярджаюць навукоўцы, з’яўляецца працягасць, якая пераходзіць ва ўнісон іншых галасоў. Такая манера выканання, нажаль, больш нідзе на Магілёўшчыне не захавалася. Таму, безумоўна, «Паршынскія Зоры» — калектыў ўнікальны. І дзякуючы ўвазе з боку Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, яго творчасць цяпер захаваецца для ўсіх пакаленняў беларусаў.

  Радио «Могилев»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.