Вверх

Вы здесь

Творчая сустрэча з ветэранам узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, членам Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці М.І.Слізкім прайшла ў Бялынічах

Творчая сустрэча з ветэранам узброенных сіл Рэспублікі Беларусь, членам Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці, членам Беларускага саюза музычных дзеячоў, аўтарам шматлікіх музычных твораў, калекцыянерам гармоней, гарманістам, уражэнцам Бялыніцкага раёна М.І.Слізкім прайшла ў сакавіку ў Бялыніцкім РЦК.

На вечарыне прысутнічалі шматлікія родныя Міхаіла Іванавіча, сябры – паэт-песеннік І. Цітавец і журналіст В.Хурсік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.У.Фурсава, жыхары Бялыніч і раена.

Міхаіл Іванавіч расказаў аб тым, што першыя ўрокі ігры на гармоніку ён атрымаў ад свайго бацькі, які быў першым гарманістам на вёсцы, паведаміў, як складвалася яго творчае жыццё, што паўплывала на кампазітарскую дзейнасць.

Народны фальклорны ансамбль “Бялыніцкія музыкі”, народная эстрадная студыя колеры падрыхтавалі канцэртную праграму з твораў М.І.Слізкага.

Міхаіл Іванавіч выканаў некалькі інструментальных п’ес на гармоніку, якія ён прысвяціў сваёй маці, жонцы Вандзе Антонаўне, дачцэ Святлане. А песня “Магілеўшчына” прагучала ўрачыста, як гімн Прыдняпроўскаму краю.

Заключным акордам творчага вечара было выступленне Міхаіла Іванавіча і Пятра Кудраўца, загадчыка Алешкавіцкага сельскага клуба, таксама гарманіста. У іх выкананні прагучалі п’есы, на тэму беларускіх народных танцаў, якія выклікалі ўражанне ў шматлікіх гледачоў.

Тамара Падымака, загадчык метадычнага аддзела

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.