Вверх

Вы здесь

У Асіповіцкім шырока святкавалася “Масленіца”

На прыканцы масленічнай нядзелі многімі клубнымі ўстановамі Асіповіцкага раёна былі праведзены масленічныя мерапрыемствы.

Асабліва шырока святкавалася “Масленіца” Ялізаўскім ДК, Карытнянскім СДК, Красненскім СДК, Радуціцкім СК, Сасноўскім СК. Мерапрыемствы атрымаліся змястоўнымі і насычанымі. Тут былі конкурсныя праграмы, уключыўшыя хадзьбу на хадулях, “Петушыныя баі”, бег у мяшках. Паказаць сваю сілу ўсе жадаючыя маглі на конкурсах перацягвання каната, падняцця гіры і іншых. Аўкцыён “Цешчыны бліны” прайшоў не толькі цікава, але для кожнага з пераможцаў і смачна, бо ў якасці прызоў былі масленічныя бліны. Конкурс прыпевак, арганізаваны Карытнянскім СДК, выклікаў цікавасць не толькі сярод дарослых, актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі і дзеці, якія ўразілі ўсіх сваімі звонкімі галасамі і добрым веданнем мноства прыпевак.

З асаблівым азартам праходзілі гульнёвыя атракцыёны: масленічны стоўб, бой падушкамі на бервяне, “Самы трапны”.

Вялікую ўвагу выклікалі бяспройгрышныя латарэі, у якіх гледачы прынялі самы актыўны ўдзел. А з якім задавальненнем і смакам частаваліся і малыя, і сталыя масленічнымі блінамі, а іх было шмат, самых розных і на любы густ. У Сасноўскім СК нават быў праведзены блінны кірмаш.

Нягледзячы на вясновую цёплую пагоду Ялізаўскім ДК было арганізавана катанне на канях.

Кульмінацыйным момантам тэатралізаванай часткі на ўсіх святах стала сустрэча Вясны і спальванне масленічнага пудзіла.

Упрыгожваннем масленічных мерапрыемстваў з’явіліся выступленні мясцовых калектываў мастацкай самадзейнасці, у Ялізаўскі ДК і Радуціцкі СК са сваімі канцэртнымі праграмамі нават завіталі народныя ансамблі суседніх устаноў культуры. Разам з песнямі на працягу ўсяго свята гучалі жарты, смех, дзеючымі асобамі разыгрывалісь гумарыстычныя сцэнкі.

Цудоўны, прыўзняты настрой панаваў сярод гледачоў. Таму не выпадкова, нават пасля трох гадзін весялосці і добрага адпачынку на заканчэнні свята ніхто не спяшаўся разыходзіццца да дому.

А.Русак, метадыст раённага аддзела народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.