Вверх

Вы здесь

У Бялынічах распачаўся раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

На базе ФАКу “Друць”, што ў Бялынічах, распачаўся раённы турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Яго ўдзельнікамі сталі 15 каманд арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і сельгасгаспадарак Прыдруцкага краю.

На ўрачыстым адкрыцці спаборніцтваў з прывітальным словам да футбалістаў звярнуўся начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар Падольскі. Ён нагадаў аб асноўных падзеях узброенага канфлікту, успомніў прозвішчы жыхароў нашага раёна, якія загінулі ў Афганестане. Памяць іх ушанавалі хвілінай маўчання.

Спаборніцтвы праходзяць у сем тураў і будуць доўжыцца на працягу дзесяці дзён.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.