Вверх

Вы здесь

У Быхаве прайшоў творчы семінар “Традыцыі і сучаснасць”

20 лютага адбыўся абласны творчы семінар “Традыцыі і сучаснасць” для мастацкіх кіраўнікоў устаноў культуры вобласці, якія зараз павышаюць кваліфікацыю на курсах павышэння кваліфікацыі ў г. Магілёве.

Удзельнікаў семінара сустрэў узорны дзіцячы духавы аркестр ДШМ пад кіраўніцтвам У.К.Віннікава. Дырэктар ДШМ В.М.Глушчанка расказала пра работу дзіцячай школы мастацтваў, пазнаёміла з творчымі калектывамі, што працуюць на базе гэтай установы культуры.

Потым удзельнікі семінара наведалі Цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў, дзе іх сустрэла дырэктар Л.І.Бадзякова. Традыцыйная культура – гэта векавая памяць народа. Таму адным з прыярытэтаў дзейнасці Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў з’яўляецца захаванне і развіццё традыцыйных народных рамёстваў. У фае была разгорнута выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дырэктар дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў І. Г.Кухціна пазнаёміла прысутнічых з работай установы.

Аб рабоце цэнтралізаванай клубнай сістэмы расказала яе дырэктар Т.С.Краўчанка, яна таксама адказвала на пытанні, якія ўзніклі ў ходзе сустрэчы. Яна падкрэсліла, што прыярытэтным накірункам дзейнасці клубных устаноў раёна з’яўляецца адраджэнне традыцый народнага мастацтва і народных рамёстваў, далучэнне дзяцей і моладзі да самадзейнай мастацкай творчасці.

Работнікі філіяла-бібліятэкі №49 падрыхтавалі літаратурна-музычную гасцёўню “Мелодыя жывога слова”, прысвечаную Дню роднай мовы.

Канцэртная праграма з удзелам вядучых калектываў РЦК і ЦКНТ і Р прайшла ў выглядзе творчай лабараторыі. Вядучая А.А.Байкова пазнаёміла прысутных з творчым шляхам і дасягненнямі калектываў, а таксама асобных выканаўцаў.

Дырэктар абласных курсаў павышэння кваліфікацыі В.І.Касмачова падзякавала работнікам культуры Быхаўшчыны за праведзенае мерапрыемства, падвяла вынікі работы творчага семінара.

С.Саламевіч, загадчыца метыдачнага аддзела ЦКС Быхаўскага раёна

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.