Вверх

Вы здесь

У рамках Года гасціннасці адбыўся канцэрт народнага хору ветэранаў вайны і працы

26 сакавіка 2014 года ў Культурным цэнтры ПУП "Санаторый імя У.І. Леніна" адбыўся выязны канцэрт народнага хору ветэранаў вайны і працы ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска" пад кіраўніцтвам Вольгі Бакуравай. Варта адзначыць, што дадзены канцэрт праходзіў пры поўным аншлагу. Выступ народнага хору ветэранаў вайны і працы суправаджаўся бурнымі апладысментамі, як зачараваныя, гледачы пранікліва ўслухоўваліся ў кожнае слова. У рэпертуары чаргаваліся беларускія народныя і патрыятычныя песні. Па завяршэнні канцэрта зала апладыравала стоячы. Авацыі не змаўкалі некалькі хвілін. Па адухоўленым тварам гледачоў, якія выходзілі з залы, было зразумела - канцэрт народнага хору ветэранаў вайны і працы стаў сапраўдным святам песні для адпачывальнікаў у санаторыі імя Леніна.

Марына Шыла, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"

Фота Сяргея Грэбяневіча

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.