Вверх

Вы здесь

Уладзімір ДУКТАЎ, УСПАМІНЫ АСТАРБАЙТАРАЎ

Уладзімір ДУКТАЎ

УСПАМІНЫ АСТАРБАЙТАРАЎ

Падчас Другой сусветнай вайны немцы шырока выкарыстоўвалі ў Германіі рабочую сілу з акупаваных усходніх тэрыторый. Пра сваё жудаснае існаванне ў якасці астарбайтэраў распавядаюць жыхары Клімавіцкага раёна са старонак кнігі, якая летась выйшла ў Магілёўскай абласной друкарні імя Спірыдона Собаля.

Зборнік «Воспоминания климовчан-­остарбайтеров» падрыхтавалі да выдання грамадская арганізацыя «Магілёўская абласная асацыяцыя малалетніх вязняў фашысцкай няволі» ды Клімавіцкае раённае аб’яднанне краязнаўцаў «Спадчына».

Ініцыятарам стварэння кнігі з’яўляецца вядомы ў вобласці краязнаўца Аляксей Мартынавіч Кажамяка.

Кніга ўтрымлівае спіс савецкіх грамадзян, якія былі выгнаны ў нямецкае рабства з Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў 1942 – 1943 гг., а таксама абагульнены звесткі пра колькасць выгнаных у Германію з Магілёўшчыны ў 1942 – 1944 гг.

У зборніку шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы. Усе сабраныя ўспаміны захоўваюцца ў асноўным фондзе архіва Клімавіцкага краязнаўчага музея.

Выданне з’яўляецца па сутнасці дапаўненнем і працягам гісторыка-­дакументальнай хронікі «Памяць. Клімавіцкі раён».

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.