Вверх

Вы здесь

Узорны музычны тэатр “Слугі трох муз” з Бабруйска адзначыў юбілей

30 кастрычніка на сцэне ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска” адсвяткаваў свой 20-летні юбілей узорны музычны тэатр “Слугі трох муз” (мастацкі кіраўнік – Іна Петраш). Павіншаваць юбіляраў завіталі сябры і калегі – тыя, з кім калектыў прайшоў немалы творчы шлях.

Юбілей – гэта час падвядзення вынікаў. Вынікам творчых шуканняў калектыву стала стварэнне музычнага спектакля “Глыбіні Бабруйскай крэпасці”. Яшчэ раз згадаць і асэнсаваць гісторыю Бабруйскай крэпасці дапамаглі гледачам таленавіты рэжысёр, мастацкі кіраўнік узорнага музычнага тэатра “Слугі трох муз” Іна Петраш і ўдзельнікі калектыву.

Юбіляраў чакалі не толькі апладысменты ўдзячных гледачоў, але і шматлікія віншаванні і словы падзякі за значны творчы ўклад у культурнае жыццё горада. Іх выказалі галоўны спецыяліст аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Ірына Яўгенаўна Ляйко, дырэктар Палаца мастацтваў г. Бабруйска Яўгеній Барысавіч Кантаеў, мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Юнацтва” Сяргей Васільевіч Лукашэвіч.

 

М.М.Шайтура, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела Палаца мастацтваў г. Бабруйска

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.