Вверх

Вы здесь

VI адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Крынічкі”

У  Бялынічах прайшоў VI адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Крынічкі”, які сабраў таленавітых, творчых і мэтанакіраваных хлапчукоў і дзяўчынак.

Праграма конкурса складалася з двух этапаў. У першы дзень адбыліся праслухоўванні канкурсантаў і прагляд танцавальных нумароў, а таксама мадэлі-дзяўчынкі дэманстравалі касцюмы, вырабленыя з выкарыстаннем прыроднага і іншага матэрыяла, гэта сухія кветкі, бумага, газета, упакоўка з малочных прадуктаў, абгортка з цукерак і г.д. У гэтай намінацыі журы ацэньвала дызайн касцюма, вытрыманасць у стылі, музычнае суправаджэнне, арыгінальнасць аўтарскага рашэння, артыстызм выканаўцы, якасць і майстэрства. У намінацыях “Эстрадны вакал” і “Народны вакал” у розных узроставых катэгорыях (6-8, 9-11, 12-14, 15-17 гадоў) прыняла ўдзел 29 чалавек. У намінацыях “Малыя вакальныя формы” і “Харэаграфія”, якія былі дабаўлены ў гэтым годзе, спаборнічалі 11 і 5 калектываў з агульнай колькасцю 76 чалавек. Былі прадстаўлены 7 касцюмаў у намінацыі “Тэатр мод”.

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у раённым Цэнтры культуры адбыўся гала-канцэрт пераможцаў конкурса, сапраўдных зорачак Бялыніцкага краю. Канцэрт атрымаўся сапраўдным святам талента і творчасці, які доўжыўся на працягу двух с паловай гадзін. Яскравыя выступленні захапілі ўвагу шматлікіх гледачоў. Прыемны момант гала-канцэрта – узнагароды пераможцам. Першыя месцы ў вакальным жанры атрымалі навучэнка ДУА “Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” Дзіана Нікіцёнак (кіраўнік Т.Халенкова), навучэнкі ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” Ульяна Грыневіч, Дзіана Уцькова, Варвара Спадабаева (кіраўнік І.Косціна), навучэнец ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Бялынічы імя. М.І.Пашкоўскага” Аляксандр Федасееў (кіраўнік В.Мацюшэўская). Першае месца ў намінацыі “Малыя вакальныя формы” атрымаў квартэт “Палітра” ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік І.Косціна), у намінацыі “Харэаграфія” – узорны харэаграфічны калектыў “Созвездие” раеннага цэнтра культуры ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” (кіраўнік І.Казімірская). У намінацыі “Тэатр мод” перамагла Аліна Загаруйка, удзельніца гуртка Цяхцінскага СДК ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” (кіраўнік Л.Юрэвіч). Гран-пры конкурса ў гэтым годзе атрымала Елізавета Канакорава, удзельніца гуртка Лебедзянкаўскага СДК ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” (кіраўнік А.Коршунава). Пераможцы конкурса ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў і памятнымі сувенірамі. Таксама былі ўручаны спецыяльныя дыпломы і сувеніры аддзелаў адукацыі, спорта і турызма і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ангеліне Сіпаковай, навучэнцы ДУА “Цяхцінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” і вакальнаму квартэту гэтай жа ўстановы (кіраўнік Т.Халенкова), танцавальнаму калектыву “Стыль-дэнс” раённага цэнтра культуры ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна” (кіраўнік А.Любімава).

З найлепшымі пажаданнямі да юных артыстаў звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава.

Станоўчыя эмоцыі, хваляванні, добры настрой, радасць перамогі, сустрэчы з сябрамі – усё гэта “Крынічкі”. У наступным годзе конкурс зноў збярэ таленавітых дзяцей Бялыніччыны, каб запаліць новыя зорачкі, якія, магчыма, ў будучым ператворацца ў зоркі вялікай велічыні.

Людміла Куранкова, метадыст Бялыніцкага РЦК

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.