Вверх

Вы здесь

Выстава майстроў Магілёўшчыны “Саламянае дзіва” праходзіць у Мінску

Работы больш чым 20 майстроў саломапляцення з Магілёўскай вобласці экспануюцца ў выставачнай зале нашай сталіцы “Берагіня” БНТУ. Сярод аўтараў – народныя майстры Беларусі, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і маладыя ўмельцы.

Выстава “Саламянае дзіва” ладзіцца Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы супольна выставачнай залай “Берагіня”, а таксама Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці.

Наведвальнікаў выставы чакаюць сапраўдныя шэдэўры, выкананыя з саломкі – “золата” беларускіх палёў. Экспануюцца традыцыйныя саламяныя лялькі і скульптуры розных памераў – ад 10 см да 1,5 метраў ў вышыню. Сярод “саламяных дзівосаў” нашага краю шмат кветак і кветкавых кампазіцый, падлогавых ваз з букетамі. Прычым тут можна пабачыць не толькі цюльпаны і гладыёлусы, але і фантазійныя кветкі, нават казачную папараць-кветку з саломкі. Таксама прадстаўлены разнастайныя галаўныя ўборы, кшатлу какошнікаў і капелюшоў, шматлікія куфэркі, шкатулкі, сухарніцы, сумачкі, пано і іншыя непаўторныя аўтарскія вырабы.

Усе жадаючыя могуць наведаць выставу “Саламянае дзіва” і пазнаёміцца з адным з найбольш развітых накірункаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўскага краю. Выстава будзе працягвацца да 22 лютага.

Вольга СЕМЧАНКА, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.