Вверх

Вы здесь

За донарства цяпер плацяць больш

З 18 лістапада павялічылася грашовае кампенсаванне за здачу донарскай крыві. Звязана гэта, ў тым ліку, і са спадам донарскай актыўнасці беларусаў у апошнія месяцы.

Новы памер выплат:

Донарства крыві і яе кампанентаў – 201 175 рублёў;

Донарства плазмы – 51 730 рублёў;

Донарства клетак крыві, атрыманых цытаферэзам – 86 220 рублёў;

Ізаімуннае донарства крыві і плазмы – 201 175 рублёў;

Донарства эрытрацытаў, выкарыстаных для тэсціравання сываратак, пры ўмове выканання донарскай функцыі ў поўным аб’ёме – 574 740 рублёў.

Змянілася сумма на бясплатнае харчаванне донараў:

Да працыдуры здачы крыві – 11 500 рублёў;

Пасля здачы крыві донару выдадуць квіток на харчыванне на сумму – 57 480 рублёў.

Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві знаходзіцца на вул. Піянерскай, 17. Тэл. (8 0222) 31-67-69, (8 0222) 25-74-22.

tv2.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.