Вверх

Вы здесь

Бялынічане ўрачыста адзначылі 67-ю гадавіну Перамогі

Бялынічане ўрачыста адзначылі 67-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Бліжэй да 10 гадзін раніцы на цэнтральнай плошчы райцэнтра пачалі збірацца людзі. Са шчырымі ўсмешкамі на тварах і букетамі кветак у руках яны прыйшлі аддаць даніну памяці воінам, партызанам і падпольшчыкам. Адным з самых эмацыянальных момантаў урачыстага мітынгу стала пахаванне астанкаў байца Чырвонай Арміі, якія нядаўна былі знойдзены падчас правядзення земляных работ на аўтатрасе Мінск – Магілёў. Як устанавілі эксперты, салдат загінуў у 1941 годзе падчас абарончых баёў. Для ўдзельнікаў свята наладзілі канцэртную праграму, працавалі спартыўныя пляцоўкі.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения