Вверх

Вы здесь

“Свята агурка” ў Шклове

18 жніўня на цэнральнай плошчы Шклова прайшло традыцыйнае свята горада – “Свята агурка”. Мерапрыемства было прысвечана ўсім гаспадарам-шклаўчанам, якія працуюць на зямлі і вырошчваюць гэтую капрызную, але дужа смачную гародніну.

Пачыналася свята з урачыстага тэатралізаванага шэсця да помніка агурку. Духавы аркестр граў вясёлую мелодыю, пад якую артысты ў касцюмах з галоўным героем Агурком-Удальцом накіраваліся калонай да помніка. Вядучы-Агурок – павіншаваў усіх са святам, пажадаў добрага ўраджаю і моцнага здароў’я, а таксама – есці паболей агуркоў. Потым ён пачаставаў кожнага жыхара і госця горада салодкім агурочкам з мёдам і прапанаваў усім разам праспяваць “агурковую оду” і запрасіў на кірмаш.

У свяце прымалі ўдзел усе арганізацыі і гаспадаркі раёна, прэзентаваўшы сваю прадукцыю. Уся плошча была запоўнена гаспадарамі, якія прапанавалі розныя выставы прысмакаў з агуркоў і іншай агародніны. Гэта было не толькі яскравае відовішча, але і рэдкая смаката.

Гасцям свята прапанавалі разнастайную і цікавую канцэртную праграму з удзелам мясцовых творчых калектываў. Апроч таго, кожны мог знайсці сабе занятак па інтарэсу: гульні, скокі, дэгустацыя страваў, дэфіле школьнай формы, бодзі-арт і інш. Са свята ніхто не сыходзіў незадаволеным – ні стары, ні малы.

Н.В.Валуева, метадыст па этнаграфіі і фальклору Шклоўскага РДК

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения