RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага аблвыканкама

 

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Магілёўскага аблвыканкама

Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (далей – упраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем аблвыканкама, які адносіцца да апарату аблвыканкама.

Упраўленне размешчана ў кабінетах 115,116 будынка па месцы знаходжання аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) на першым паверсе з асобным уваходам з плошчы Леніна і ў кабінеце №112.

 

Рэжым працы:

панядзелак – пятніца

з 8.00 да 13.00

з 14.00 да 17.00

 

Структура ўпраўлення:

• начальнік упраўлення

• намеснік начальніка ўпраўлення

• 3 галоўныя спецыялісты

 

Склад упраўлення:

Філіпава

Іна Мікалаеўна

начальнік упраўлення

каб. 115

тэл. (8-0222)

32 71 53

Аленікаў

Генадзь Генадзьевіч

намеснік начальніка

каб. 116

тэл. (8-0222)

32 67 21

Чумак

Аліна Аляксандраўна

галоўны спецыяліст

каб.116

тэл. (8-0222)

27 35 60

Крапівіна

Ірына Уладзіміраўна

галоўны спецыяліст

каб.116

тэл. (8-0222)

32 67 43

Лісіна

Алена Алегаўна

галоўны спецыяліст

каб.112

тэл. (8-0222)

23 02 55

Прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб начальнікам упраўлення Філіпавай І. М. у адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй аблвыканкама, ажыццяўляецца: аўторак з 8.00 да 13.00.

Намеснік начальніка і галоўныя спецыялісты ўпраўлення ажыццяўляюць прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якія прыбылі ш аблвыканкам (у адпаведнасці з рэжымам работы), тлумачаць парадак вырашэння ўзніклых пытанняў і просьбаў у адпаведнасці с заканадаўствам.

Прыём і рэгістрацыю зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе галоўны спецыяліст упраўлення Чумак А. А.

Кантроль за разглядам зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляе галоўны спецыяліст упраўлення Крапівіна І. В.

 

Вядзенне справаводства па зваротах, якія паступілі ў ходзе «прамых тэлефонных ліній» аблвыканкама, правядзення «гарачай тэлефоннай лініі» аблвыканкама ажыццяўляе галоўны спецыяліст упраўлення Дашкава Н. М.

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, кнігай заўваг і прапаноў, асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце і яго структурных падраздзяленнях, зацверджанай рашэннем аблвыканкама ад 05.01.2012 № 1-7 (са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі рашэннем аблвыканкама ад 06.01.2016 № 1-3) (далей – Інструкцыя), упраўленне забяспечвае арганізацыю асабістага прыёму ў аблвыканкаме.

Парадак арганізацыі і правядзення асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у аблвыканкаме, яго структурных падраздзяленнях вызначаны ў Главе 4 Інструкцыі.
У адпаведнасці з пунктам 50 Інструкцыі асабісты прыём кіраўніцтвам аблвыканкама праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама ажыццяўляе начальнік упраўлення Філіпава І. М. (пры яго адсутнасці - намеснік) пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста альбо па тэлефоне ( 8(0222) 32 71 53, 32 67 21).

Папярэдні запіс на асабісты прыём да першага намесніка старшыні аблвыканкама, намеснікаў старшыні аблвыканкама, кіраўніка справамі аблвыканкама ажыццяўляе намеснік начальніка ўпраўлення Аленікаў Генадзь Генадзьевіч (у яго адсутнасць – галоўны спецыяліст, які выконвае яго абавязкі) асабіста або па тэлефоне 8 (0222) 32 67 21, 32 67 43.

Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём работнікі ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама высвятляюць сутнасць пытання, удакладняюць матывы звароту, прымаюць заявы, іншыя дакументы і прадстаўляюць іх службовым асобам, якія ажыццяўляюць прыём.

Пры неабходнасці начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама мае права запытваць ва ўстаноўленым парадку дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах, у адпаведных органах мясцовага кіравання і самакіравання, структурных падраздзяленнях аблвыканкама, дзяржаўных і іншых арганізацыях.

У ходзе папярэдняга запісу, вывучэння прадстаўленых матэрыялаў упраўленнем па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама вызначаецца неабходнасць удзелу ў прыёме спецыялістаў адпаведных структурных падраздзяленняў аблвыканкама, вырашаюцца іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні прыёму.

Грамадзяне, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб прымаюцца ў прызначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чарговасці (па спісе) па прад’яўленні дакументаў, якія сведчаць асобу, паўнамоцтвы.

Ва ўпраўленні знаходзіцца кніга заўваг і прапаноў аблвыканкама, адказнай асобай за яе вядзенне з’яўляецца начальнік упраўлення Філіпава І. М. Упраўленне ажыццяўляе кантроль за разглядам заўваг і (або) прапаноў грамадзян, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў аблвыканкама.