RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Міжнародная акцыя памяці «Ва славу агульнай Перамогі!»

Беларусь праводзіць унікальную міжнародную акцыю памяці «У славу агульнай перамогі», прысвечаную 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сімвалічныя жмені зямлі з усіх памятных месцаў краіны, дзе спачываюць загінулыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі абаронцы Радзімы і мірныя жыхары – ахвяры вайны, будуць сабраныя ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Урачыстая цырымонія закладкі спецыяльных капсул са Свяшчэннай зямлёй як фінал грандыёзнай міжнароднай акцыі памяці адбудзецца 9 мая 2020 года, у 75-ы Дзень Перамогі.