Штогод з 2010 года ў жніўні ў Дрыбіне ладзіцца рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі».
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай захавання і папулярызацыі народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў, прыцягнення ўвагі моладзі да народных абрадаў, звычаяў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і літаратурнай творчасці, у якіх адлюстроўваюцца духоўная прыгажосць і сіла славянства.