RU BY EN 中文
Twitter Instagram

V рэспубліканскі конкурс «Сям'я года» - 2022

У маі 2022 г. да святкавання Дня сям’і ў г. Магілёве адбудзецца першы этап рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года».

Конкурс праводзіцца ў мэтах умацавання духоўна-маральных асноў сям’і, адраджэння і прапаганды сямейных каштоўнасцяў і традыцый.

Задачамі конкурсу з’яўляюцца:

– павышэнне ролі і прэстыжу сям’і ў жыцці грамадства як асновы дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі;

– захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям’і;

– прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства;

– адукацыя і выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, арыентаваных на стабільнасць адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, пераемнасць пакаленняў, паразуменне і ўзаемападтрымку;

– прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута.

У першым этапе рэспубліканскага конкурсу прыме ўдзел 6 шматдзетных сямей:

– сям’я Дубанос з г. Магілёва;

– сям’я Жураўлёвых са Слаўгарадскага раёна;

– сям’я Лубковых з Глускага раёна;

– сям’я Касценіч з Клімавіцкага раёна;

– сям’я Дарашэнка з Краснапольскага раёна;

– сям’я Пахомавых з г. Бабруйска.

Сем’і будуць спаборнічаць у конкурсным заданні «Мая сям’я – мая краіна» (да 15 хвілін), які прадугледжвае:

– прадстаўленне візітнай карткі сям’і «Радавод»;

– прэзентацыю сацыяльна значнага праекта, які адлюстроўвае ўклад сям’і ў жыццё рэгіёна.

Сем’і атрымаюць дыпломы і прызы.