Рус Бел Eng 中文

Содержимое

Графік руху цягнікоў на ўчастку Магілёў–Жлобін зменіцца 29 чэрвеня праз рамонт моста

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276-м км перагону Лукскае–Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў–Жлобін, –паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Ваенна-гістарычная рэканструкцыя ў Бабруйскім раёне

Бабруйскі раён чакае грандыёзная падзея, якая па сваіх маштабах саступае толькі мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Брэсцкай крэпасці. У нядзелю, 27 чэрвеня, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава пройдзе ваенна-патрыятычны злёт «Бабруйскі кацёл», у якім прыме ўдзел каля 30 ваенна-гістарычных клубаў. Кульмінацыяй стане рэканструкцыя захопу і ўтрымання пераправы і плацдарма на заходнім беразе Бярэзіны. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы.

Беларуская

Як адраджаецца вёска ў Магілёўскім раёне (відэа)

Вёска Адраджэнне знаходзіцца ў Магілёўскім раёне амаль за 80 кіламетраў ад абласнога цэнтра.

Алімпійская надзея Магілёўшчыны: бягуня Ніна Савіна (відэа)

Дванаццаць спартсменаў Магілёўскай вобласці ўжо заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія адкрыюцца ў Японіі 23 ліпеня. Сярод іх бабруйская бягуня Ніна Савіна.

На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць кантракты на $ 132 млн

На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

Стан і тэндэнцыі на рынку працы сельскіх раёнаў вобласці абмеркавалі на «круглым стале» ў Мсціслаўскім раёне

Стан і тэндэнцыі на рынку працы сельскіх раёнаў вобласці абмеркавалі на «круглым стале» ў Мсціслаўскім раёне.

У Бабруйскім раёне 27 чэрвеня адбудзецца грандыёзная ваенна-гістарычная рэканструкцыя

Бабруйскі раён чакае грандыёзная падзея, якая па сваіх маштабах саступае толькі мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Брэсцкай крэпасці. У нядзелю, 27 чэрвеня, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава пройдзе ваенна-патрыятычны злёт «Бабруйскі кацёл», у якім прыме ўдзел каля 30 ваенна-гістарычных клубаў.

Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў: заклікаем сусветную супольнасць да канструктыўнага і дружалюбнага дыялогу

Мы заклікаем усю сусветную супольнасць да канструктыўнага і сяброўскага дыялогу. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, каментуючы зварот дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.

Матывацыйная сустрэча з Аляксеем Талаем адбудзецца 15 чэрвеня ў Магілёве

Член Канстытуцыйнай камісіі, майстар спорту па плаванні, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце, бізнесмен, грамадскі дзеяч, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай 15 чэрвеня правядзе матывацыйную сустрэчу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.