RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Магілёве 2 кастрычніка

У Магілёве ў кастрычніку пройдзе паўтара дзясятка восеньскіх сельскагаспадарчых кірмашоў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

У праекце новай Канстытуцыі паўнамоцтвы па фарміраванні ўрада замацаваны за прэм’ер-міністрам

У праекце новай Канстытуцыі Беларусі паўнамоцтвы па фарміраванні ўрада прапануецца перадаць прэм’ер-міністру. Пра гэта расказаў дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл», член Канстытуцыйнай камісіі Юрый Васкрасенскі ў праграме «Аб’ектыўна» на тэлеканале АНТ.

Як ідзе сяўба азімых збожжавых у Магілёўскім раёне

Механізатар Дзяніс Якімовіч з СДП «Авангард» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Магілёўскага раёна дастае свае бартавыя запісы, каб асвяжыць у памяці, калі прыступіў да сяўбы азімых. Дакладвае: тэхніка пробна выйшла ў поле яшчэ 6 верасня. Толькі набраў тэмп, як з 17 верасня пайшлі дажджы, праца застапарылася.

У Магілёўскім Падміколлі будуюць вялікую аўтапаркоўку (відэа)

У Магілёўскім парку «Падміколле» хутка з’явіцца паркоўка больш чым для сотні аўтамабіляў. Яе будуюць непадалёк ад скейт-пляцоўкі. Таксама ў планах – новыя фігуры для экстрэмальных відаў спорту.

Урачы-рэаніматолагі просяць насельніцтва вобласці прышчапляцца (відэа)

Урачы і медсёстры вельмі стаміліся, таму я прашу ўсіх людзей вакцынавацца», – заклікае загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай бальніцы №1 Валерый Кананкоў.

XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці адбудзецца 5 лістапада ў Слаўгарадзе

XII Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці адбудзецца 5 лістапада ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

Студэнты Магілёўшчыны актыўна запісваюцца на вакцынацыю супраць кавіду (відэа)

Студэнты Магілёўшчыны актыўна запісваюцца на вакцынацыю супраць кавіду. Вакцына «Спутник Лайт» ужо паступіла ва ўстановы аховы здароўя вобласці – больш за 12 тысяч доз.

Вакцыну, у ліку іншых, размеркавалі па ВНУ рэгіёна. Яна аднакампанентная і рэкамендавана, у прыватнасці, для студэнцкай моладзі.

Лесапарк «Пячэрскі» ў Магілёве стаў заказнікам мясцовага значэння

Па рашэнні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Пячэрскі» абвешчаны заказнікам мясцовага значэння. Яго плошча ўключана ў склад зямель ахоўнай зоны і перададзена ва ўпраўленне прадпрыемству «Магілёўзеленбуд». Заказнік мясцовага значэння будзе ўключаны ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь».