RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскую вобласць перададзена 110 тыс. доз кітайскай вакцыны супраць каранавіруса

Кітайская вакцына SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) перададзена ў рэгіёны Беларусі, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Спецыялісты РУП «Белфармацыя» 9–10 верасня ўжо развезлі асноўную частку грузу ў вобласці. З 13 верасня ўсе жадаючыя змогуць прайсці вакцынацыю.

Урады Беларусі і Расіі ўхвалілі 28 саюзных праграм

Саюзныя праграмы адобраны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

У Магілёўскай вобласці палову даўгабудаў мэтазгодна дабудоўваць

У краіне сёння крыху больш за 4 тысячы аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва (АЗНБ). Малочна-таварныя фермы, кацельні, артэзіянскія свідравіны, стадыёны, масты і нават добраўпарадкаванне цэлых вуліц лічацца даўгабудамі. У іх укладзена 9,7 мільёна рублёў, палова з якіх – дзяржаўная падтрымка і банкаўскія крэдыты.

Удзельнік аўтапрабегу «Сімвал адзінства»: з радасцю падарожнічаю па роднай Беларусі з аднадумцамі

Рэспубліканскі патрыятычны аўтапрабег «Сімвал адзінства» стартаваў учора ў Магілёўскай вобласці.

Доктар з Магілёва пераплыў Басфорскі праліў (відэа)

Удзел у міжкантынентальным заплыве прыняў галоўны санітарны ўрач Магілёва. Вячаслаў Гурскі пераплыў Басфорскі праліў, пераадолеўшы 6,5 км адкрытай вады паміж Еўропай і Азіяй.

Дзмітрый Мудрагелаў: цеснае ўзаемадзеянне навукі і прамысловасці дазваляе заставацца канкурэнтаздольнымі

Цеснае ўзаемадзеянне навукі і прамысловасці дазваляе заставацца канкурэнтаздольнымі на міжнародных рынках – такім меркаваннем падзяліўся старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў падчас семінара-нарады аб перспектывах навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і навуковых устаноў, які праходзіў

На Адзіны дзень прыёму запрашае прадпрымальнікаў пракуратура Магілёўскай вобласці

Органы пракуратуры Магілёўскай вобласці 15 верасня запрашаюць прадпрымальнікаў (прадстаўнікоў бізнесу) прыняць удзел у Адзіным дні прыёму на тэму: «Праблемныя аспекты прымянення заканадаўства пры вядзенні бізнесу».

Удзельнікі рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства» пабывалі на Буйніцкім полі

На мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» – адну з асноўных славутасцей Магілёва –прыбылі сёння ў абед удзельнікі рэспубліканскага патрыятычнага аўтапрабегу «Сімвал адзінства», каб ушанаваць памяць герояў, што загінулі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускласці кветкі да капліцы.