RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

17.07.2020 - 16:13

У школах Магілёўшчыны ў новым навучальным годзе плануюць прыняць каля 12 тысяч першакласнікаў, – пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі. У той жа час ва ўстановах адукацыі чакаюць каля 300 маладых спецыялістаў. Дакладныя даныя будуць у сярэдзіне жніўня.

17.07.2020 - 15:58

У Магілёве некаторыя таксі запусцілі паслугу аплаты праезду з дапамогай QR-кода. Да сённяшняга дня ў пералік відаў транспарту, у якіх можна было разлічыцца за праезд праз мабільны дадатак «Аплаці™», уваходзілі аўтобусы, тралейбусы, маршрутныя таксі. Цяпер гэты спіс папоўніўся звычайнымі таксі. Першапраходцам ва ўкараненні новай сістэмы аплаты праезду стала адна з магілёўскіх кампаній. Зразумець, у якой машыне можна аплаціць праезд праз QR-код, дапамагае налепка «Аплаці.Транспарт».

17.07.2020 - 10:48

З пачатку года ў службе занятасці Магілёўскага гарвыканкама заключылі каля 30 дагавораў на часовае працаўладкаванне падлеткаў.

720 школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыівырашылі правесціканікулы з карысцю. Для школьнікаў гэта і вопыт, і першы афіцыйны запіс у працоўную кніжку, і выдатная магчымасць зарабіць.

16.07.2020 - 10:48

Выпускнік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Міхаіл Пагоцкі стаў уладальнікам звання «Найлепшы малады вучоны –2020» сярод навукова-адукацыйных устаноў СНД. Пра гэта распавялі ў прэс-цэнтры ВНУ.

15.07.2020 - 11:25

Экафест пройдзе 25 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Паводле слоў суразмоўцаў, у межах мерапрыемства запланавана серыя пазнавальных лекцый ад экспертаў. Яны пакажуць, як пазбавіцца ад пераспажывання, ужыўшы «капсульных гардэроб» у сваё жыццё і шафу, навучаць свядома чытаць этыкеткі касметычных сродкаў, раскажуць, што такое zero waste і як укараніць гэта ў сваё жыццё.

15.07.2020 - 09:49

На днях камісіі пачнуць правяраць гатоўнасць устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.

14.07.2020 - 14:32

Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты.

Зарэгістраваны Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

14.07.2020 - 09:36

Указ Прэзідэнта № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», падпісаны ў маі, ахапіў вялікі спіс напрамкаў сацыяльнай абароны.

10.07.2020 - 17:49

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч сёння сустрэўся з членамі каардынацыйнага савета Магілёва і Магілёўскай вобласці. Дыялог з кіраўнікамі грамадскіх арганізацый рэгіёна адбыўся ў Доме друку.

10.07.2020 - 16:49

У Магілёве пры рэгістрацыі ў ДАІ электрамабіляў іх уладальнікі атрымліваюць зялёныя нумары. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.

09.07.2020 - 12:55

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 ліпеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

 

 

09.07.2020 - 08:59

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Вам уласцівы ўсе якасці, якія павінны быць у сапраўднага педагога: творчы пачатак, дабрата і ўвага да вучняў, чуласць і жаданне дзяліцца сваімі ведамі і душэўнай цеплынёй", - гаворыцца ў віншаванні.

08.07.2020 - 16:15

У Магілёве і Магілёўскім раёне па-ранейшаму нельга купацца. Спецыялісты санітарнай службы адзначаюць ўстойлівую нездавальняльнуюякасць вады на рацэ Днепр ў вёсцы Палыкавічы, – расказала ўрач-гігіеніст Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Воранава. Вада не адпавядае нормам таксама і ў возеры вёсцы Вільчыцы.

Да гэтага часу застаецца нездавальняльнай якасць вады ў месцах масавага адпачынку ў Магілёве, а менавіта на Грабянёўскім і Пячэрскім азёрах і ў раёне гарадскога пляжа на рацэ Днепр.

08.07.2020 - 11:38

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка правядзе прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме 10 ліпеня.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган правядзе прыём у Бялыніцкім райвыканкаме 31 ліпеня.

 

 

 

 

08.07.2020 - 11:01

Пілоты і парашутысты Магілёўскага аэраклуба рыхтуюцца да паказальных выступленняў на фестывалі «Александрыя збірае сяброў». Дэманстрацыйныя палёты – адна з самых відовішчных падзей купальскага свята. Паказаць найвышэйшы пілатаж у небе над Александрыяй –задача для сапраўдных прафесіяналаў.

08.07.2020 - 09:29

Талончыкі новага ўзору сталі прадаваць у грамадскім транспарце Магілёва. Як паведамілі ў адміністрацыі філіяла аўтапарк №1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс», у продаж яны паступілі ў першыя дні ліпеня.

Цяпер квіток на адну паездку ў аўтобусе –з інфармацыяй на беларускай мове. Талончыкі адрозніваюцца яшчэ і тым, што маюць акуратны выгляд – адрываюцца па перфараванай паласе.

08.07.2020 - 09:16

На навучанні замежных студэнтаў у 2019 годзе МДУ імя А. А. Куляшова зарабіў $1 млн 60 тыс.

У 2019/2020 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля паўсотні студэнтаў і слухачоў з дзясятка краін: Туркменістана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Узбекістана, Расіі, Украіны, Камеруна, Тога і Конга.

07.07.2020 - 12:59

Ірландскі дабрачынны фонд International Orphanage Development Programme у 2020 годзе накіраваў 30 тыс. еўра на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

07.07.2020 - 11:36

Магілёўцы, якія плануюць стварыць для дзяцей школу праграмавання дронаў, заваявалі перамогу адразу ў чатырох намінацыях конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Фінал адбыўся ў Мінску і праходзіў у незвычайным фармаце: яго транслявалі анлайн праз сэрвіс VOKA.

07.07.2020 - 10:35

У Магілёве адкрыўся цэнтр прыёму-перадачы паведамленняў у экстранныя службы ад гараджан з парушэннямі слыху. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.

Паводле слоў суразмоўцаў, прыём паведамленняў ажыццяўляе сурдаперакладчык, які неадкладна накіроўвае інфармацыю ў адпаведныя экстранныя службы для аказання неабходнай дапамогі.