RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Асман Учар: У Беларусі – камфортныя ўмовы для інвестыцый. Відэа

Турэцкі бізнесмен Асман Учар лічыць, што ў Беларусі створаны камфортныя ўмовы для інвестыцый. Сваё меркаванне ён выказаў на XII міжнародным інвестфоруме «Млын поспеху» ў Магілёве.

Асман Учар – намеснік дырэктара ТАА «БелЭмса», якое зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Магілёў» у 2011 годзе з інвестыцыйным праектам у сферы вытворчасці сродкаў асабістай гігіены. Кампанія з’яўляецца першым у Рэспубліцы Беларусь вытворцам дзіцячых аднаразовых падгузнікаў. У наступныя гады пачалі працу праекты па выпуску вільготных гігіенічных сурвэтак, вытворчасці падгузнікаў для дарослых, медыцынскіх масак.

ТАА «БелЭмса» надае вялікую ўвагу сацыяльным праектам, рэгулярна аказвае дабрачынную дапамогу грамадскім арганізацыям, установам аховы здароўя, дзіцячым і спецыялізаваным дамам-інтэрнатам, інвалідам.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая