ААТ «Магатэкс» прадставіла сваю прадукцыю адразу на двух міжнародных выставах – EXPOSEGURIDAD 2017 у Чылі (г. Сант’яга) і «А + А 2017» у Германіі (г. Дзюсельдорф). Найбольшую зацікаўленасць за мяжой выклікалі вогнеахоўныя і водатрывалыя тканіны.
Чылійская выстава спецадзення з’яўляецца знакавай для сілавых падраздзяленняў краін Паўднёвай Амерыкі. Штогод мерапрыемства наведваюць прадстаўнікі ваенных структур Бразіліі, Аргенціны, Уругвая, Парагвая і іншых краін, каб ацаніць тэндэнцыі ў спецвопратцы і магчымасці ахоўных уласцівасцяў сучасных тканін.
На EXPOSEGURIDAD 2017 супрацоўнікі «Магатэкса» правялі перагаворы з кіраўнікамі ўсіх сілавых ведамстваў Чылі: Міністэрствам абароны, жандармерыяй і крымінальнай паліцыяй. Найбольшую зацікаўленасць выклікалі сучасныя тэхналогіі па ахове ад розных рызык – агню і вады. Пасля дэманстрацыі ўласцівасцяў тканін «Магатэкса» жандармерыя Чылі прыняла рашэнне аб супрацоўніцтве з магілёўскім прадпрыемствам.
«Нам трэба будзе шмат папрацаваць перад тым, як жандармерыя зможа закупіць першую партыю, – сказаў начальнік упраўлення маркетынгу ААТ «Магатэкс» Андрэй Міхалюк. – Неабходна сфарміраваць тэхнічнае заданне, папрацаваць з унікальнымі колерамі для касцюмаў, пашыць вырабы і перадаць адзін узор. Мы ставім сабе задачу зрабіць гэта да канца 2017 года».
«Магатэкс» таксама вядзе перагаворы з іншымі структурамі Чылі па пастаўцы гатовых вырабаў. Так, энергетычныя службы зацікаўлены ў касцюмах з аховай ад электрадугі, прадпрыемствы ў галіне дрэваперапрацоўкі – ад цеплыні.
Вялікую ўвагу заваявала дэкаратыўная прадукцыя «Магатэкса» – сталовая бялізна і сурвэткі.
Выстаўка «А + А 2017» у Германіі з’яўляецца ключавой экспазіцыяй сродкаў індывідуальнай абароны, вытворчай бяспекі і аховы здароўя і працы. Гэта міжнародная пляцоўка для прэзентацыі інавацыйных сродкаў аховы, спецыялізаванай тэхнікі і безаварыйных тэхналогій. Выстава праходзіць у Дзюсельдорфе кожныя 2 гады з 1954 года. У 2017-м у ёй прынялі ўдзел амаль 1,9 тыс. кампаній з 55 краін свету, было зарэгістравана звыш 65 тыс. наведвальнікаў.
Падчас мерапрыемства «Магатэкс» правяло перагаворы па ўмовах пастаўкі тканін і выкананні заказаў на пашыў гатовых вырабаў больш чым з 30 фірмамі з розных краін: Польшчы, Расіі, Германіі, Кітая, Грэцыі, Украіны, Сербіі, Партугаліі, Італіі, Румыніі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Даніі, Латвіі, Венгрыі, Канады і інш.
Найбольшую цікавасць патэнцыйныя пакупнікі праявілі да тканін з вогнеахоўнымі ўласцівасцямі. Традыцыйнай папулярнасцю карысталася група біверных, а таксама поліэфірных тканін з водаўстойлівымі пакрыццямі.
Паводле апошніх міжнародных тэндэнцый, ахоўныя касцюмы, у тым ліку і «Магатэкса», адрозніваюцца вялікай колькасцю калідорных або яркіх сігнальных колераў, што дазваляе дасягнуць максімальнай бачнасці работніка, і складаным кроем, які паўтарае эрганоміку цела чалавека і ўлічвае дынаміку руху падчас працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.06.2023 - 17:31
02.06.2023 - 16:59
Магілёўскія прадстаўнікі бяруць удзел у міжнароднай выставе пражы і валакна ў Турцыі
02.06.2023 - 12:40
Вытворчасць мармеладу ў Слаўгарадзе плануецца вывесці на поўную магутнасць восенню гэтага года
29.05.2023 - 11:00
«Бабруйскаграмаш» плануе развіваць супрацоўніцтва з Пакістанам