RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»

Магілёўская вобласць 8–12 лістапада далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

Падчас акцыі Дэпартамент па энергаэфектыўнасці і яго тэрытарыяльныя органы правядуць шэраг тэматычных мерапрыемстваў, тым ліку ў анлайн-рэжыме. Гэта круглыя сталы, навучальныя семінары для спецыялістаў, адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні і конкурсы малюнкаў сярод дзяцей і моладзі, міні-конкурсы сярод падпісчыкаў у сацыяльных сетках.

Прыняць удзел у акцыі могуць органы дзяржаўнага кіравання, установы аховы здароўя, культуры, адукацыі, іншыя арганізацыі і бізнес-супольнасці, грамадскія аб’яднанні, сродкі масавай інфармацыі, а таксама актыўныя грамадзяне.

Акцыя накіравана на павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымыя спосабы і метады іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, у побыце, што з’яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту кожнай сям’і і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Даведачна: дадатковыя інфармацыйныя матэрыялы размешчаны на інтэрнэт-сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці (http://energoeffekt.gov.by/) у раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні/карысныя парады», а на афіцыйным YouTube-канале Дэпартамента – сацыяльныя відэаролікі па энергазберажэнні.

Нагадваем пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, спосабы энергазберажэння ў побыце.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая