Рус Бел Eng 中文

Пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару ўручылі ў Магілёве

У Магілёве сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Гэтага гонару ўдастоены 24 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, якія дасягнулі па выніках працы ў 2017 годзе высокіх вынікаў, 15 лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны», чатыры пераможцы нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», а таксама чатыры раёны, прызнаныя найлепшымі ў штогадовым спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці.

Па словах старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, ушанаванне выдатных людзей Прыдняпроўскага краю напярэдадні 1 Мая з’яўляецца сімвалічным, паколькі гэтае свята захоўвае ў сабе павагу да чалавека-стваральніка і ўвасабляе сабой імкненне змяніць жыццё да лепшага. «Першамай застаецца для ўсіх урачыстасцю вясновага абнаўлення і цяпла, жадання ў поўнай меры рэалізаваць свае правы і магчымасці. А паняцці «свет» і «праца» – вечныя сімвалы стварэння, асновы развіцця любога грамадства, умацавання эканомікі, павышэння дабрабыту людзей», – сказаў ён.

Як адзначыў кіраўнік рэгіёна, у нашай краіне 1 Мая адзначаецца больш за сто гадоў. За гэты час змянілася чарада эпох і пакаленняў. Страціла палітычную афарбоўку і само свята, але ў календары яно па-ранейшаму выдзелена чырвоным колерам. «У гэты дзень мы праслаўляем працу, людзей працы – аснову эканамічнай магутнасці нашай дзяржавы. Мы аддаём належнае тым, хто працуе на заводах і фабрыках, сее хлеб, узводзіць новыя дамы, вучыць дзяцей і беражэ здароўе насельніцтва. Мы славім чалавека-працаўніка, чалавека-стваральніка – эліту беларускага грамадства, – сказаў Уладзімір Даманеўскі. – Гэта людзі, якія аддаюць сваёй краіне веды, уменні і любоў. Прыемна, што разам з вопытнымі і заслужанымі людзьмі свой адчувальны ўклад у развіццё Магілёўскай вобласці ўносіць моладзь. Думаю, такі сплаў вопыту і маладосці прынясе нашаму рэгіёну сур’ёзныя дывідэнды».

Спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны» ўдастоены першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Васільеў, які прадэманстраваў прыклад мужнасці і самаахвярнасці падчас вызвалення заложнікаў, захопленых у адным з філіялаў банка ў Магілёве. Найлепшая спартсменка свету па жаночай барацьбе 2017 года бабруйчанка Ванэса Каладзінская. Аператар машыннага даення сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Жылічы» Кіраўскага раёна Ніна Ляўковіч, якая ў мінулым годзе надоі без малога 7150 кг малака. «Спіс знакавых людзей Магілёўшчыны можна працягваць і далей, – падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі. – Упэўнены: поспехі пераможцаў – гэта натхняльны прыклад для кожнага!».

Губернатар таксама звярнуў увагу на тое, што ўсіх нас аб’ядноўвае адна агульная задача – зрабіць так, каб жыхарам вобласці было камфортна жыць на сваёй зямлі, быў дастатак у сем’ях, дзеці атрымлівалі якасную адукацыю, а людзі за сваю сумленную працу – дастойную заработную плату. «Сумеснымі намаганнямі, працуючы, мы гэтага абавязкова даб’ёмся», – выказаў упэўненасць Уладзімір Даманеўскі.

Кіраўнік Прыдняпроўскага краю павіншаваў усіх з надыходзячым святам, пажадаў шчасця, здароўя і новых здзяйсненняў. Ён уручыў пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару. Шэрагу прадпрыемстваў вобласці таксама ўручаны дыпломы лаўрэата конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2017 года.

Занесены на Дошку гонару Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2017 год

Раёны, прызнаныя пераможцамі штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці:

Першае месца з прысваеннем пераходнага сцяга, дыплома 1 ступені сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 25 тыс. чалавек прысуджаецца Крычаўскаму раёну;

Першае месца з прысваеннем пераходнага сцяга, дыплома 1 ступені сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 25 тыс. чалавек прысуджаецца Касцюковіцкаму раёну;

Другое месца з прысваеннем дыплома 2 ступені сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 25 тыс. чалавек прысуджаецца Кіраўскаму раёну;

Трэцяе месца з прысваеннем дыплома 3 ступені сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 25 тыс. чалавек прысуджаецца Краснапольскаму раёну.

Арганізацыі рэгіёна, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сваёй дзейнасці:

Сярод арганізацый прамысловасці:

адкрытае акцыянернае таварыства «Ольса»;

адкрытае акцыянернае таварыства «ТАіМ»;

таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алмаз-Люкс»;

замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дахавы завод «Тэхнаніколь».

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве:

дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства «Кіраўская перасоўная механізаваная калона №255».

Сярод арганізацый сельскай гаспадаркі:

адкрытае акцыянернае таварыства «Круглянская Іскра».

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы транспарту і сувязі:

адкрытае акцыянернае таварыства «Аўтамабільны парк №3 г. Магілёва»;

Магілёўскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;

Шклоўскі занальны вузел электрасувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «БЕЛТЭЛЕКАМ».

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю, грамадскага харчавання і аказання бытавых паслуг:

Бабруйскае адкрытае акцыянернае таварыства «Прамгандаль»;

адкрытае акцыянернае таварыства «МагілёўАтракцыёны»;

адкрытае акцыянернае таварыства «Хімчыстка і мыццё бялізны»;

Дрыбінскае раённае спажывецкае таварыства.

Сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі:

Бялыніцкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства «Жылкамгас»;

Мсціслаўскае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства «Жылкамгас»;

Горацкае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Камунальнік».

Сярод арганізацый сацыяльнай сферы:

дзяржаўная ўстанова сацыяльнага абслугоўвання «Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат»;

дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 г. Магілёва»;

установа аховы здароўя «Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер»;

установа аховы здароўя «Магілёўская бальніца №1»;

установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж»;

установа адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»;

унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыццё»»;

установа культуры «Магілёўскі абласны тэатр лялек».

Звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2017 года прысвоена:

Вытворчая дзейнасць:

Іваноў Аляксей Барысавіч, намеснік дырэктара па прамысловай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат»;

Курзянкоў Мікалай Ягоравіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Хоцімскі льнозавод»;

Ляўковіч Ніна Дзмітрыеўна, аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Жылічы»;

Маліноўскі Уладзімір Ісакавіч, кіраўнік сялянскай (фермерскай) гаспадаркі «Дзіяна»;

Раеўскі Уладзімір Аляксандравіч, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання;

Цыкуноў Мікалай Цімафеевіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ольса».

Невытворчая сфера:

Васільеў Аляксандр Паўлавіч, першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама – начальнік крымінальнай міліцыі;

Вянглінская Алена Уладзіміраўна, настаўнік хіміі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 2 г. Бабруйска»;

Кавалеўская Ала Васільеўна, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская абласная стаматалагічная паліклініка»;

Каладзінская Ванэса Валер’еўна, навучэнка аддзялення вольнай барацьбы дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву»;

Кулікоў Валерый Пятровіч, загадчык кафедры «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці» дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»;

Несцярук Юрый Міхайлавіч, выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Грамадска-палітычная дзейнасць:

Давыдзенка Віктар Карпавіч (Іерэй Віктар), настаяцель прыходу храма Дзмітрыя Растоўскага в. Выдранка Краснапольскага раёна;

Кубека Віктар Паўлавіч, спецыяльны карэспандэнт выдавецкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці»»;

Панцялеева Наталля Васільеўна, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелТІЗ».

Пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» за 2017 год

Певень Наталля Ягораўна, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Артпостель»;

Мільто Юрый Пятровіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Махіна-ТСТ»;

Радчанка Аляксандр Аляксеевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэмкам»;

Капур Арцём Алегавіч, індывідуальны прадпрымальнік.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая