Рус Бел Eng 中文

Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў конкурсу «Прадпрымальнік года»

Савет Міністраў вызначыў пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2017 год. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада.

У лік пераможцаў увайшлі і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Так, у намінацыі «Паспяховы старт» найлепшым стала прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «СпецЭкаКлінінг», «Стабільны поспех» – замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мебелаін», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» – таварыства з дадатковай адказнасцю «Рубікон», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэал эстэт».

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» ўпершыню быў абвешчаны ў 2016 годзе. Фактычна гаворка ішла аб аднаўленні ў прынцыпова новым фармаце конкурсу «Найлепшы прадпрымальнiк», які праводзіўся штогод з 1997 па 2013 гады. Змены закранулі колькасць і назвы намінацый, парадак правядзення конкурсу, сістэмы ацэнкі і стымулявання пераможцаў і былі закліканы павысіць актуальнасць і папулярнасць дадзенага мерапрыемства, зрабіць яго працэдуры галоснымі і празрыстымі.

Конкурс «Прадпрымальнік года» праводзіўся ў гэтым годзе ў чатырох намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая