RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Увазе суб’ектаў гаспадарання! Прымаюцца заяўкі на ўдзел у 2022 годзе ў гандлёвым абслугоўванні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

У 2022 годзе правядзенне свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») запланавана на 9 ліпеня г. г. (1 дзень) у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Згодна з зацверджанай урадам канцэпцыяй, для правядзення свята «Купалле» ў 2022 годзе кожнай вобласці і г. Мінску будзе выдзелена асобная вуліца, на якой будуць прадстаўлены арганізацыі-вытворцы, якія ажыццяўляюць гандлёвую дзейнасць і грамадскае харчаванне, уключаныя ў пералік удзельнікаў адпаведным аблвыканкамам і Мінскім гарвыканкамам.

Для малога бізнесу – суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць рэалізацыю сувенірнай прадукцыі, нехарчовых тавараў, а таксама прадукцыі фаст-фуд (поп-корн, салодкая вата, чыпсы, кактэйлі, кава і інш.), у бягучым годзе прадугледжана асобная пляцоўка «Сувенірны падворак».

У мэтах фарміравання пераліку ўдзельнікаў пляцоўкі «Сувенірны падворак» заяўкі будуць прымацца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 30 красавіка 2022 года ў пісьмовым выглядзе па дадаваемых формах.

Заяўкі неабходна накіроўваць на электронную пошту rezerv4@mogilev-region.gov.by

Акрамя таго, неабходна прымацаваць наступныя файлы: