RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Белаграпрамбанк аб’яўляе прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім адукацыйным конкурсе па падтрымцы і развіцці моладзевага прадпрымальніцтва «Агра 3.0»

Гэтай вясной Белаграпрамбанк чарговым разам стане месцам сустрэчы тых, у каго, магчыма, яшчэ няма вопыту, затое ёсць ідэі, амбіцыі і жаданне рэалізаваць свае здольнасці, з вядучымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасцяў нашай краіны.

З 15марта па 30 чэрвеня 2021 года Белаграпрамбанк сумесна з Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй банка правядзе Рэспубліканскі адукацыйны конкурс па падтрымцы і развіцці моладзевага прадпрымальніцтва «Агра 3.0».

Стаць удзельнікамі конкурсу і пазмагацца за галоўныя прызы могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года як індывідуальна, так і ў складзе каманды студэнтаў і навучэнцаў 2–4-х курсаў вочных аддзяленняў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі нашай краіны.

Удзельнічаць у конкурсе можна як з гатовай бізнес-ідэяй, так і з кейс-рашэннем, распрацаваным на працягу конкурсу на практычнае заданне ад рэальных прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.

Намінацыя «Найлепшае кейс-рашэнне» ў наступных катэгорыях:

«Сельская гаспадарка і фермерства»;

«Сфера паслуг»;

«Сацыяльнае прадпрымальніцтва».

Галоўны прыз – 5 000 беларускіх рублёў.

Намінацыя «Найлепшая бізнес-ідэя» ў наступных катэгорыях:

«Інавацыйны банкаўскі сэрвіс, новы банкаўскі прадукт»;

«Экалогія»;

«Лічбавізацыя бізнесу».

Галоўны прыз –15 000 беларускіх рублёў.

І гэта яшчэ не ўсё!

Пераможца, які заняў 1 месца ў конкурсе ў намінацыі «Найлепшая бізнес-ідэя»ў катэгорыі «Экалогія», будзе мець права звярнуцца па крэдыт на рэалізацыю ўласнай бізнес-ідэіна суму да 20 000 беларускіх рублёў тэрмінам да 3-х гадоў, з устанаўленнем працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам 0,1% гадавых і з магчымасцю адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу на працягу 1 года з моманту прадастаўлення крэдыту.

Акрамя гэтага, усе фіналісты будуць мець магчымасць прыняць удзел у кансультацыйных сустрэчах, якія будуць праводзіць вопытныя бізнес-трэнеры, а таксама стануць рэзідэнтамі цэнтра прыцягнення «Іgrow» Белаграпрамбанка.

Калі вы ўмееце генераваць ідэі ці ў вас ужо ёсць бізнес-ідэя, удзельнічайце ў конкурсе «Агра 3.0».

Удзел у конкурсе –гэта не толькі прызы, але і магчымасць праверыць свае веды, пагрузіцца ў бізнес, пагутарыць з экспертамі!

«Палажэнне»

«Кароткія ўмовы»

«Заяўка на ўдзел (каманда)»

«Заяўка на ўдзел (індывідуальна)»